Вайна ў Сірыі: бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ і “заблукалыя ракеты”

У гэтыя дні Расійская Федэрацыя пад сцягам барацьбы з тэрарызмам значна ўзмацніла сваю «прысутнасць» у Сірыі, далучыўшы да баявых дзеянняў стратэгічныя бамбоўцы далёкасяжнай авіяцыі ВКС РФ — самалёты Ту-160, Ту-22М3 і Ту-95 МС.



Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm сабрала доказы значнага адхіленню авіяўдараў ад заяўленых мэтаў, а таксама падала дадзеныя аднаго з чальцоў экіпажу Ту-160, які прымае ўдзел у расійскай аперацыі. МА РФ і расійскія СМІ працягваюць дэзынфармаваць сусветную супольнасць у выніках авіяўдараў у Сірыі з мэтай паслаблення санкцыяў супроць Расіі і дасягнення знешнепалітычных поспехаў у стварэнні кааліцыі з краінамі Захаду.

Падчас здзяйснення OSINT-даследаванняў міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm ідэнтыфікавала ў Сірыі расійскія бамбавікі Ту-160 «Уладзімер Судзец» (RF-94108), Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115), а таксама Ту-22М3 — 42 «чырвоны» (RF-94142).

Selection_042Selection_043Selection_045

Па-ранейшаму, у шэрагу выпадкаў, ВКС РФ працягваюць здзяйсняць авіяцыйныя ўдары з характэрнай «недакладнасцю» і зусім не па пазіцыях ІДІЛ. Ці робіцца гэта наўмысна, або з-за старэння тэхнікі або з-за слабой падрыхтоўкі лётнага складу — сказаць цяжка.

У прыватнасці, 17 лістапада 2015 года далёкасяжная авіяцыя ВКС РФ здзейсніла чарговы ракетна-бомбавы ўдар па Сірыі. Паводле афіцыйных дадзеных, у той дзень былі задзейнічаныя 34 крылатыя ракеты паветранага базавання. Але па якіх аб’ектах?

Напрыклад, адна з крылатых ракетаў сямейства Х-55 «заблукала» ў сельскай мясцовасці ў паўночна-заходніх прадмесцях сірыйскага гораду Maarat al-Numan (правінцыя Індліб). Яе запусцілі з самалёта Ту-160 або Ту-95МС. Магчыма, што менавіта гэтая атака зафіксаваная на афіцыйным відэа Мінабароны РФ.

На фатаздымках з месца падзення Х-55 можна пабачыць рэшткі гэтай «сакрэтнай» ракеты, надпісы на расійскай і г.д. Таксама для параўнання падаем вам ракету Х-55 у сваім першапачатковым выглядзе.

LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAPbmpWcAAJUq5_1447755589.jpg.resized  LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAPbZ7WcAASOZh_1447755572

LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAGRpvWEAANGzJ_1447755553

LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAQAq1WoAAgjAT_1447755533

LiveLeak-dot-com-71d_1447755369-CUAQAqzWIAAldBz_1447755605

ejF1S

detailed

Валанцёры InformNapalm вызначылі мейсца, дзе былі зробленыя здымкі. Як мяркуецца, гэтае месца знаходзіцца ў ваколіцах Maarat al-Numan, гл. мапу.

new

У Генштабе ЗС РФ, напэўна, не ведаюць, што Маарэт аль-Нуман кантралюецца паўстанцкімі групамі. На мапе баявых дзеянняў у Сірыі добра бачна, што да фронту з ІДІЛ не менш за 50–60 км, і горад знаходзіцца літаральна ў цэнтры «зялёнай» зоны, кантраляванай паўстанцамі, прычым у атачэнні чырвонай лініі урадавых сілаў з поўдня, паўднёвага захаду і ўсходу. І толькі ўжо затым ідзе зона фронту з ІДІЛ.

Selection_055

З гэтага вынікае, што расейскія ракеты адхіляюцца ад заяўленай мэты ў сярэднім на 50 км. Такія ўдары складана назваць “высокадакладнымі”, бо абвешчаныя “выпрабаванні найноўшае зброі” — гэта яшчэ не падстава здзяйсняць удары “па плошчах”, забіваючы мірных жыхароў.

Трэба зазначыць, што апошняга часу гэта ўжо другі выпадак атакі расейскіх самалётаў на Маарэт аль-Нуман. Гэтак, 30 кастрычніка 2015 году знішчальнікі ВКС РФ таксама здзейснілі ўдары па гораду, тады загінулі 7 і былі параненыя 12 чалавек.

Таксама Міністэрства абароны РФ распаўсюдзіла інфармацыю пра скідванне авіябомбаў тыпу ОФАБ-250-270 з Ту-22М3 нібыта па пазіцыях ІДІЛ. Куды іх скінулі — пытанне застаецца адкрытым.

Мы вызначылі аднаго з чальцоў экіпажа Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115) з 6950-й гвардзейскай авіяцыйнай базы Энгельс, гэта — афіцэр ВКС РФ Аляксей Болдыраў.

Selection_056

У профілі сацсеціва ён выклаў уласны фатаздымак на тле Ту-160 «Віталь Капылоў» (RF-94115), што таксама можа сведчыць пра ягоную прафесійную дзейнасць.

Selection_057

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае адсочваць дзеянні ЗС РФ у Сірыі і на іншых паралельных тэатрах баявых дзеянняў.

Азнаёміцца з усімі актуальнымі OSINT-раследаваннямі InformNapalm што да Сірыі вы можаце у тут:Сірыя.

Матэрыял да публікацыі падрыхтавалі Мікалай Махно і Міхаіл Кузняцоў

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

InformNapalm.org

Каментаваць