Вайскоўцы 34-й АМСБр ЗС РФ на Данбасе

Валанцёры міжнароднай супольнасці InformNapalm выявілі чарговага расійскага кадравага вайскоўца, які ў межах службовага задання знаходзіўся на Данбасе.



фота з сайта InformNapalm


У выніках новага OSINT-расследавання ідэнтыфікаваны вайсковец-кантрактнік 34-й асобнай мотастралковай брыгады горнай (в/ч 01485, ст. Старажавая, КЧР) Паўднёвай вайсковай акругі, Рустам Нігматулін.

 

Першасныя дадзеныя: Рустам Нігматулін  (архівы на профільфотаальбомкантакты), нарадзіўся 4 ліпеня, год нараджэння — н/в. Родам з г. Сцерлітамак Рэспублікі Башкартастан. Тэрміновую вайсковую службу праходзіў на Паўночным Каўказе ў 2008 годзе. На кантрактную службу ў 34-ю асобную мотастралковую брыгаду горную, як мяркуецца, паступіў у 2015 годзе. Пасада — наводнік.

3-284

11-2841-10 7-37

У адрозненні ад іншых расійскіх вайскоўцаў, Нігматулін больш асцярожны, але ўсё ж некалькі фатаздымкаў і каментар раскрылі яго цалкам. Найбольш цікавае фота з фотакалажам, у якім Нігматулін пазуе на тле грузавога аўтамабілю «Урал» з нумарамі «42 17 ДК» — так званага данецкага корпусу, а таксама дарожнага паказніка з украінскімі пазначэннямі напрамку да “шпіталю” (укр. — лікарня) і “гатэлю” (укр. — готель).

17-284

16-284

5-284 15-284

34-я АМСБР горная, у адрозненні ад іншых расейскіх падраздзяленняў, якія прайшлі праз «растоўска-ўкраінскую камандзіроўку»,  згадвалася не гэтак часта. У лістападзе 2015 года вайскоўцы гэтага вайсковага злучэння былі зафіксаваныя ў порце Наварасійска, адкуль яны выпраўляліся ў Сірыйскую камандзіроўку (1, 2).

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-раследавання міжнароднай валанцёрскай групай InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org

Каментаваць