Вайсковыя злачынствы 291-й артылерыйскай брыгады ЗС РФ у гібрыднай вайне супроць Украіны (Пачатак)

Лакальная Антытэрарыстычная аперацыя на Усходзе Украіны магла скончыцца яшчэ паўтара году таму, калі ўкраінскія вайскоўцы развілі паспяховы наступ на сілы бандфармаванняў і практычна замыкалі кола атачэння на дзялянцы дзяржаўнае мяжы Украіны з РФ у Луганскай вобласці. 



Разумеючы, што сіламі баявікоў Расія не дасягне поспеху, збройныя сілы РФ пачалі выкарыстоўваць подлую тактыку здзяйснення ракетна-артылерыйскіх удараў з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскай вобласці. Адразу пасля гэтага яны ўварваліся сіламі тактычных групаў, якія былі засяроджаныя ўздоўж мяжы. Ёсць шмат доказаў, якія апісваюць падзеі тых дзён, і нягледзячы на тое, што расійскія спецслужбы ўсяляк спрабуюць зачысціць любую ўцечку інфармацыі з боку вайскоўцаў, у Сеціве застаюцца сляды канкрэтных фактаў уварвання. Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm вырашыла падаць серыю расследаванняў, якія прадэманструюць дадатковыя доказы ўдзелу расійскай артылерыі ў вайне на Данбасе, у тым ліку раскрыюць інфармацыю пра канкрэтныя падраздзяленні і пра расійскіх вайсковых злачынцаў, якія прымалі ўдзел у абстрэлах з-за “парэбрыка”.

Яшчэ ў верасні 2014 году InformNapalm выявіў і падаў зводныя дадзеныя што да групоўкі сілаў уварвання ЗС РФ, якія былі сканцэнтраваныя ўздоўж мяжы Украіны ў Растоўскай вобласці РФ. Крыху пазней мы падалі інфармацыю пра артылерыйскі складнік расійскай групоўкі, што ў выніку было адлюстраванае ў публікацыях з доказамі пра прысутнасць таго ці іншага падраздзялення з яе складу, у тым ліку пра 291-й АБ (123). Інфармацыя пра ўсе факты ўварвання адлюстраваная ў матэрыяле “Прафесійная расійская армія ва Украіне. Даследаванне і Інфаграфіка”.

Першым артылерыйскім падраздзяленнем у нашым спісе што да артылерыі фігуравала 291-я асобная артылерыйская брыгада (в/ч 64670, Інгушэція, станіца Троіцкая, у складзе 58-й агульнавайсковай арміі ПВА ЗС РФ), якая потым неаднаразова была зафіксаваная ў кантэксце “растоўска-ўкраінскіх” камандзіровак. Больш за тое, у кастрычніку 2015 году, мы выказалі здагадку, што зафіксаваныя ў Сірыі цягачы і буксаваныя гарматы належаць 291-й артбрыгадзе, што праз месяц было пацверджанае ў выніку нашага ж OSINT (выведка адкрытых крыніцаў).

У гэтай публікацыі мы падаем новыя падрабязнасці што да фактаў удзелу артылерыстаў 291-й артбрыгады ў вайне на Данбасе, якая з'яўляецца першай з запісаў новай серыі, у якіх мы маем намер раскрыць інфармацыю як пра падраздзяленні, гэтак і пра асобных расійскіх вайсковых злачынцаў, якія выконвалі злачынныя загады.

Ільнур Ілсуравіч Афлятунаў, 20.07.1990 г.н., пражывае ў г.Казань. Архівы на профіль, на фотаальбом 123, на кантакты. Маці — Нурыя Афлятунава,  сястра  Наіля Галіахметава.

І.Афлятунаў на вайсковую службу быў рэкрутаваны напрыканцы 2013 году, паводле размеркавання трапіў на Паўночны Каўказ у дыслакаваную ў Інгушэціі 291-ю асобную артылерыйскую брыгаду ў склад цяжкога гаўбічнага артылерыйскага дывізіёну, які мае ва ўзбраенні 152-мм гаўбіцы 2А65 “Мста-Б”. У сярэдзіне лета 2014 году, да моманту абвастрэння баявых дзеянняў на Данбасе, малодшы сяржант Афлятунаў у складзе сваёй гаўбічнай батарэі быў выпраўлены ў “растоўска-ўкраінскую камандзіроўку” ў памежны з Украінай Каменскі раён Растоўскае вобласці, дзе прабыў да сярэдзіны восені. Пасля вяртання ў месца дыслакацыі ў станіцу Троіцкую, праз некалькі месяцаў, а менавіта напрыканцы 2014 г., Афлятунаў звольніўся ў запас з тэрміновае службы. Ягоная вайсковая кар’ера не скончылася — адразу ж па звальненню Афлятунаў працягнуў вайсковую службу і падпісаў 3-х гадовы кантракт з МА РФ у той жа 291-й артылерыйскай брыгадзе. Паводле адпускнога квітку, выдадзенага на ягонае імя ў в/ч 64670, з 24 снежня 2014 году па 23 студзеня 2015 году, Афлятунаў быў у адпачынку, пасля чаго вярнуўся ў мейсца дыслакацыі.

iln

Фотаздымкі злачынных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з Растоўскай вобласці РФ улетку-ўвосень 2014 году, вайсковы злачынца І.Афлятунаў выклаў на сваю старонку сацсеціва “VK” у верасні 2014 году (раздзел “Захаваныя фотаздымкі Ільнура”). Нагадваем, што падобную серыю фотаздымкаў з Каменскага раёну Растоўскае вобласці мы зафіксавалі і ў іншых артылерыстаў 291-й брыгады, што адлюстраванае ў папярэдніх публікацыях InformNapalm. Храналогія, ландшафт мясцовасці, маскаванне тэхнікі і гарматаў, а таксама вонкавы нестатутны выгляд вайскоўцаў з прысмакам “наваросіі”, кажа сам за сябе.

2014 год (архівы на некаторыя фотаздымкі: 12345678910)

Bd9ASyhQJcY

tUViGk7dXQoBl2QTLnRxjwksoWiVzDeE4

3CTfeZKJeyU

FYfS77H_-nA

ZRF0U2TRbY0 lsQW1iB4U3U pLqL3pmdr4Y

У фотападборцы сямейства Афлятунавых выяўленыя ўзнагароды — нагрудны знак “За службу на Каўказе”, выдадзены паводле загаду камандзіра в/ч 64670 №888 з 01.10.2014 г.; памятна-юбілейны медаль “20 гадоў 58-й Арміі” і медаль “За баявую адзнаку” (архівы 1234), на падставе загаду МА РФ №677 з 02.10.2015 г., нумар медалю — 2266. Таксама сяржанцкія пагоны паводле загаду №4 з 11.06.2015 г. камандзіра в/ч 64670 пра наданне  звання “сяржант” і адпускны дакумент №544 з 24.12.2014 г. з подпісам часова выконваючага абавязкі гэтай жа вайсковай часткі.

Заўвага: медаль «За баявыя адзнакі» — ведамасная ўзнагарода МА, якой ўзнагароджваюць вайскоўцаў Збройных Сілаў Расійскай Федэрацыі:

  •                      за адзнаку, адвагу і самаадданасць, праяўленыя падчас выканання задачаў у баявых умовах і падчас здзяйснення спецыяльных аперацыяў ва ўмовах, спалучаных з рызыкай для жыцця;

 

  •                     за ўмелыя, ініцыятыўныя і рашучыя дзеянні, якія спрыялі паспяховаму выкананню баявых задачаў;

 

  •                    за паспяховае кіраўніцтва дзеяннямі падначаленых падчас выканання баявых задачаў.

 

NAGRADI

mmFblx7n99g

qTdNzJBatqA7X3JFBP5daU HBCXItB_I_c

2015 год (архівы на некаторыя фотаздымкі 1234567)

Характэрна, што з лета 2015 году фігурант Афлятунаў выклаў у сваім профілі новыя фотаздымкі з вайсковай тэматыкай з ягонай другой “украінскай камандзіроўкі”. Гэта фота, зробленыя ў палявых умовах, дзе наваспечаны і пасталеўшы сяржант пазуе паноўна ў палёх, у поўнай баявой выкладцы, у нестатутнай форме “горка”, са зброяй і радыёстанцыяй.

OPXzuzlLup8

UoHRaM2LRVk OyhABxRa-uQ N35QZtUvF68 lZJaIQESvM8

291-я артбрыгада — не адзінае падраздзяленне ЗС РФ, якое абстрэльвала тэрыторыю Украіны:

У лістападзе 2014 году, былі апублікаваныя доказы пра “баявы шлях” рэактыўнага дывізіёну 200-й АМСбр Асаблівага прызначэння Паўночнага флоту (РСЗВ “Град”, в/ч 08275, пас.Печанга Мурманскае вобласці), у тым ліку і відэасведчанні абстрэлаў з памежных з Украінаю раёнаў Растоўскае вобласці, а таксама непасрэдна з тэрыторыі Украіны, пад Краснадонам. Фота і відэа абстрэлаў былі ўзятыя з старонак сацсетак вайскоўцаў 200-й брыгады.

У снежні 2014 году быў апублікаваны матэрыял пра выяўленае ў Куйбышаўскай раёне Растоўскае вобласці рэактыўнае падраздзяленне з складу 7-й расійскай акупацыйнай базы (РСЗВ “Град”, г. Гудаута, акупаваная Абхазія, Грузія)

Глядзіце тэматычныя спасылкі што да 291-й Артбрыгады

Войскі РФ, якія засвяціліся ўздоўж мяжы з Украінай і на Данбасе, August 26, 2014

Ідэнтыфікацыя сілаў уварвання ЗС РФ. Падраздзяленні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны, September 19, 2014

Ідэнтыфікацыя частак і ўзбраення артылерыйскіх падраздзяленняў расійскіх сілаў уварвання, September 30, 2014

“Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыму да Данбаса, November 12, 2014

Расія. Фота пазыцыяў артылерыі ЗС РФ, якая абстрэльвала тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе, April 5, 2015

Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце, October 7, 2015

Расія пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі, October 29, 2015

 Усход — справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі, December 7, 2015

Матэрыял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

InformNapalm.org

http://novychas.by/zamezza/vajskovyja_zlacynstvy_291_j_a/Працяг ТУТ

Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

Каментаваць