Ватыкан. А зараз рэклама

З ліпеня гэтага года галоўны голас Каталіцкай царквы — “Радыё Ватыкан — пачне трансляваць рэкламныя блокі. Такое здарыцца ўпершыню ў гісторыі адной з самых старых еўрапейскіх радыёстанцый, якая прысутнічае ў эфіры з 1931 года. З’яўленне рэкламы ў эфіры галоўнай радыёстанцыі каталікоў абумоўлена праблемамі выжывання ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу. У год станцыя паглынае з бюджэту Ватыкана 30 мільёнаў еўра. Таму святыя бацькі звярнулі ўвагу на самы просты спосаб трохі падзарабіць.

З ліпеня гэтага года галоўны голас Каталіцкай царквы — “Радыё Ватыкан — пачне трансляваць рэкламныя блокі. Такое здарыцца ўпершыню ў гісторыі адной з самых старых еўрапейскіх радыёстанцый, якая прысутнічае ў эфіры з 1931 года. З’яўленне рэкламы ў эфіры галоўнай радыёстанцыі каталікоў абумоўлена праблемамі выжывання ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу. У год станцыя паглынае з бюджэту Ватыкана 30 мільёнаў еўра. Таму святыя бацькі звярнулі ўвагу на самы просты спосаб трохі падзарабіць. Адмысловая ватыканская камісія, аднак, будзе старанна праслухоўваць прапанаваную фірмамі рэкламу, каб пераканацца, што яна цалкам адпавядае маральным нормам і правілам Каталіцкай царквы. Між тым, дэфіцыту жадаючых размясціць на “Радыё Ватыкан рэкламу, здаецца, не будзе. Ужо падпісана дамова на трансляцыю рэкламы з італьянскім энергетычным канцэрнам ЕНЕЛ.


Па матэрыялах “Wprost (Польша)

Каментаваць