Ватыкан. Ці будзе Ян Павел ІІ святым?

У газеце «Polska — The Times» з’явілася інтэрв’ю з вядомым італьянскім журналістам Джакама Галеазіні (Giacomo Galeazzinni), што працуе ў каталіцкіх выданнях. Журналіст, які неаднаразова падкрэсліваў сваю павагу да папярэдняга пантыфіка, прызнае, што дынаміка яго беатыфікацыі затармазілася. Прычынай стаў скандал у кіраўніцтве Ватыканскага банка, які ў часы Яна Паўла ІІ разам з іншымі банкамі стварылі ў дзяржавах, дзе моцныя пазіцыі Касцёла, свайго роду «царкоўны афшор».

У газеце «Polska — The Times» з’явілася інтэрв’ю з вядомым італьянскім журналістам Джакама Галеазіні (Giacomo Galeazzinni), што працуе ў каталіцкіх выданнях. Журналіст, які неаднаразова падкрэсліваў сваю павагу да папярэдняга пантыфіка, прызнае, што дынаміка яго беатыфікацыі затармазілася. Прычынай стаў скандал у кіраўніцтве Ватыканскага банка, які ў часы Яна Паўла ІІ разам з іншымі банкамі стварылі ў дзяржавах, дзе моцныя пазіцыі Касцёла, свайго роду «царкоўны афшор». Пры гэтым праз афшоры не толькі адмываліся грошы, але і фінансаваліся кланы мафіі і дыктатарскія рэжымы, напрыклад, рэжым Самосы ў Нікарагуа. Другі фактар звязаны з нядаўнім педафільскім скандалам, да якога ў тым ліку маюць дачыненне артадаксальныя палітызаваныя ордэны накшталт «Opus Dei», «Легіянеры Хрыста» і г.д. Сваім існаваннем яны шмат у чым абавязаныя Яну Паўлу ІІ, які заахвочваў іх дзейнасць, разглядаючы іх як важны сродак барацьбы супраць марксістаў і евангелістаў.

Па матэрыялах «Polska — The Times» (Польшча)

Каментаваць