Венесуэла. Апазіцыя атрымала пакутніка

Франклін Брыта — фермер, у якога ў рамках дзяржаўнай аграрнай рэформы ў 2003 годзе канфіскавалі 229 гектараў зямлі. Рэформа была ініцыяваная асабіста Уга Чавесам. У адказ былы фермер не так даўно абвясціў галадоўку, патрабуючы свае гектары назад. З невялікімі перапынкамі яна цягнулася 6 месяцаў. У выніку ён стаў важыць менш 40 кілаграмаў і, як трэба было чакаць, памёр. На працягу ўсёй галадоўкі ўлады адмаўляліся вярнуць канфіскаванае. Міністр сельскай гаспадаркі назваў учынак сеньёра Брыта “валюнтарыстычнай выхадкай. Так ці інакш, нябожчык адразу стаў сімвалам апазіцыі.

Франклін Брыта — фермер, у якога ў рамках дзяржаўнай аграрнай рэформы ў 2003 годзе канфіскавалі 229 гектараў зямлі. Рэформа была ініцыяваная асабіста Уга Чавесам. У адказ былы фермер не так даўно абвясціў галадоўку, патрабуючы свае гектары назад. З невялікімі перапынкамі яна цягнулася 6 месяцаў. У выніку ён стаў важыць менш 40 кілаграмаў і, як трэба было чакаць, памёр. На працягу ўсёй галадоўкі ўлады адмаўляліся вярнуць канфіскаванае. Міністр сельскай гаспадаркі назваў учынак сеньёра Брыта “валюнтарыстычнай выхадкай. Так ці інакш, нябожчык адразу стаў сімвалам апазіцыі. На пахаванні Брыта прысутнічалі актывісты партыі Дэмакратычны саюз, які праводзілі яго ў апошні шлях словамі: “Адпачывай! Мы працягнем барацьбу. Апазіцыянеры таксама збіраюцца скардзіцца ў адпаведныя судовыя органы на тое, што ўлады ўсе 6 гадоў запар ігнаравалі пратэсты фермера.

Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць