Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Венесуэла. Атака на сінагогу

 Пятнаццаць невядомых са зброяй уварваліся ноччу ў памяшканне галоўнай сінагогі Каракасу. Яны збілі вартаўніка і ўчынілі сапраўдны пагром у галоўнай залі. На сценах пагромшчыкі пакінулі надпісы: “Нам не патрэбны яўрэі. Кіраўнік яўрэйскай грамады Венесуэлы, калі каментаваў напад, заявіў, што не вельмі здзіўлены апошнімі падзеямі. Па яго словах, атмасфера ў грамадстве давала падставы чакаць чагосьці падобнага. Атака на сінагогу -- гэта папросту, па яго словах, “выхад антысеміцкага руху краіны на новы ўзровень.

 Пятнаццаць невядомых са зброяй уварваліся ноччу ў памяшканне галоўнай сінагогі Каракасу. Яны збілі вартаўніка і ўчынілі сапраўдны пагром у галоўнай залі. На сценах пагромшчыкі пакінулі надпісы: “Нам не патрэбны яўрэі. Кіраўнік яўрэйскай грамады Венесуэлы, калі каментаваў напад, заявіў, што не вельмі здзіўлены апошнімі падзеямі. Па яго словах, атмасфера ў грамадстве давала падставы чакаць чагосьці падобнага. Атака на сінагогу -- гэта папросту, па яго словах, “выхад антысеміцкага руху краіны на новы ўзровень. Гаворачы пра грамадскія настроі, ён меў на ўвазе кампанію супраць Ізраілю, якую апошнім часам запусцілі ўлады. Уга Чавес, заўзяты антыімперыяліст, пасля пачатку канфлікту вакол сектару Газа разарваў дыпламатычныя адносіны з Ізраілем. Яго заклікі супраць сіяністаў, на думку яўрэйскіх актывістаў, трансфармаваліся ў банальны антысемітызм. Таму зараз на вуліцах часта можна пабачыць антысеміцкія графіці. Між тым, венесуэльскія ўлады асудзілі напад на сінагогу і паабяцалі знайсці злачынцаў.

Каментаваць