Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Венесуэла. Балівар не памёр ад сухотаў

Пайшоў роўна адзін год з таго дня, калі навукоўцы адчынілі магілу Сімона Балівара — героя антыкаланіяльнай барацьбы народаў Лацінскай Амерыкі. Магілу адчынілі непасрэдна па загаду Чавеса, які прапанаваў версію смерці Сімона. Ён кляўся, што Балівара забілі, хаця традыцыйна лічылася, што той памер ад сухотаў. Прайшоў роўна год, і толькі зараз з’явіліся першыя вынікі працы міжнароднай групы навукоўцаў (парэшткі Балівара даследуюць венесуэльскія і іспанскія спецыялісты). 25 ліпеня віцэ-прэзідэнт Эліяс Хаўа заявіў, што навукоўцы не знайшлі ў магіле палітыка слядоў сухотаў.

Пайшоў роўна адзін год з таго дня, калі навукоўцы адчынілі магілу Сімона Балівара — героя антыкаланіяльнай барацьбы народаў Лацінскай Амерыкі. Магілу адчынілі непасрэдна па загаду Чавеса, які прапанаваў версію смерці Сімона. Ён кляўся, што Балівара забілі, хаця традыцыйна лічылася, што той памер ад сухотаў. Прайшоў роўна год, і толькі зараз з’явіліся першыя вынікі працы міжнароднай групы навукоўцаў (парэшткі Балівара даследуюць венесуэльскія і іспанскія спецыялісты). 25 ліпеня віцэ-прэзідэнт Эліяс Хаўа заявіў, што навукоўцы не знайшлі ў магіле палітыка слядоў сухотаў. Хаця такая выснова не дае яснага адказу на пытанне пра прычыну смерці Балівара, дзяржаўныя СМІ падаюць гэтыя словы як доказ версіі Чавеса. Сам Чавес, між тым, удакладніў сваю тэорыю забойства. Ён лічыць, што Вызваліцеля (мянушка Сімона) “замовіла венесуэльская алігархія.

Па матэрыялах “Universal (Венесуэла)

Каментаваць