Венесуэла. Барацьба за тэрытарыяльную цэласнасць

Венесуэла і суседняя краіна Гаяна прапанавалі генеральнаму сакратару ААН прызначыць ямайскага эканаміста Нормана Гірвана на пасаду пасярэдніка ў перамовах паміж па пытанню, каму належыць рэгіён Эль-Эсекіба, памерам у 215 тысяч квадратных кіламетраў. Эль-Эсекіба — частка цяперашняй Гаяны, якая, на думку Каракаса, павінна належаць Венесуэле. Тэрытарыяльная спрэчка пачалася яшчэ ў часы, калі Гаяна была брытанскай калоніяй. Памежны канфлікт цягнецца больш за сто гадоў, хаця не выходзіць за рамкі дыпламатычных заяў.

Венесуэла і суседняя краіна Гаяна прапанавалі генеральнаму сакратару ААН прызначыць ямайскага эканаміста Нормана Гірвана на пасаду пасярэдніка ў перамовах паміж па пытанню, каму належыць рэгіён Эль-Эсекіба, памерам у 215 тысяч квадратных кіламетраў. Эль-Эсекіба — частка цяперашняй Гаяны, якая, на думку Каракаса, павінна належаць Венесуэле. Тэрытарыяльная спрэчка пачалася яшчэ ў часы, калі Гаяна была брытанскай калоніяй. Памежны канфлікт цягнецца больш за сто гадоў, хаця не выходзіць за рамкі дыпламатычных заяў. Так, у 1950-я гады Венесуэла неаднаразова патрабавала ад ААН разгледзіць пытанне перадачы ёй тэрыторый, што знаходзіцца заходней рэчкі Эсекіба. Цікава, што Уга Чавес, нягледзячы на неаднаразовыя дэкларацыі пра салідарнасць лацінаамерыканцаў, не адмовіўся ад тэрытарыяльных забабонаў. На ўсіх афіцыйных венесуэльскіх мапах Эль-Эсекіба пазначана як частка Венесуэлы, праўда, пафарбаваная ў трошкі іншы колер. З іншага боку, было б не лагічна вось так проста адмаўляцца ад рэгіёна, які багаты мінераламі і баксітамі.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць