Венесуэла. Чавес пасварыўся з Ватыканам

Здольнасці Уга Чавеса набываць сябе ворагаў можна проста дзівіцца. На мінулым тыдні  ён разарваў дыпламатычныя адносіны з Калумбіяй, што справакавала напружаную сітуацыю ў памежнай зоне. Аднак гэтага яму было мала. Кардынал Венесуэлы і архіепіскап Каракасу  Ёрге Уроза (Jorge Urosa) абвінавачаны ў нападках на легітымную ўладу. Уроза, сапраўды вельмі крытычна адносіцца да Чавеса. У чэрвені на старонках папулярнай газеты El Universal святар абвінаваціў улады ў насаджэнні марксізму-ленінізму, разбурэнні гаспадаркі, непавазе да грамадзянскіх свабодаў.

Здольнасці Уга Чавеса набываць сябе ворагаў можна проста дзівіцца. На мінулым тыдні  ён разарваў дыпламатычныя адносіны з Калумбіяй, што справакавала напружаную сітуацыю ў памежнай зоне. Аднак гэтага яму было мала. Кардынал Венесуэлы і архіепіскап Каракасу  Ёрге Уроза (Jorge Urosa) абвінавачаны ў нападках на легітымную ўладу. Уроза, сапраўды вельмі крытычна адносіцца да Чавеса. У чэрвені на старонках папулярнай газеты El Universal святар абвінаваціў улады ў насаджэнні марксізму-ленінізму, разбурэнні гаспадаркі, непавазе да грамадзянскіх свабодаў. Па яго словах, Венесуэла можа ператварыцца ў другую Кубу.

Рэжым не прабачыў архіепіскапу такіх выбрыкаў. Спачатку Урозу запрасілі на паседжанне спецыяльнай камісіі ў парламенце. Цяпер слова ўзяў Чавес. У сваёй праграме “Алё, прэзідэнт  ён без усялякіх цырымоніяй заявіў, што выказванні кардынала -- злачынства. Пакуль не зразумела ці канфлікт набудзе працяг. Аднак, думаецца, Урозу Папа рымскі Бенедыкт XVI будзе абараняць. Менавіта з падачы Бенядзікта ў 2006-ым Уроза стаў кардыналам. Кажуць, што адной з прычынаў  стала пазіцыя Урозы ў час спробы дзяржаўнага перавароту ў 2002-ым годзе. Тады Уроза, які на той час быў епіскапам ў горадзе Валенсія, падтрымаў путчыстаў, якія намагаліся скінуць Чавеса.

Па матэрыялах Junge Welt  (Германія)

Каментаваць