Венесуэла. Канфлікт у атачэнні Чавеса

Высылка з краіны грамадзяніна Швецыі, журналіста Хаакіна Перэса Бесеры прывяла да буйнога канфлікту ў шэрагу прыхільнікаў баліварскай рэвалюцыі. Усё пачалося тады, калі венесуэльцы выдалі калумбійцам журналіста. Хаакін быў выдадзены па патрабаванню калумбійскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго ў супрацоўніцтве з левай партызанскай групоўкай FARC. Дырэкцыя выдання, дзе працуе журналіст, кажа, што гэта хлусня. Журналіст быў толькі мадэратарам у перамовах паміж партызанамі і рознымі міжнароднымі арганізацыямі.

Высылка з краіны грамадзяніна Швецыі, журналіста Хаакіна Перэса Бесеры прывяла да буйнога канфлікту ў шэрагу прыхільнікаў баліварскай рэвалюцыі. Усё пачалося тады, калі венесуэльцы выдалі калумбійцам журналіста. Хаакін быў выдадзены па патрабаванню калумбійскіх уладаў, якія абвінавачваюць яго ў супрацоўніцтве з левай партызанскай групоўкай FARC. Дырэкцыя выдання, дзе працуе журналіст, кажа, што гэта хлусня. Журналіст быў толькі мадэратарам у перамовах паміж партызанамі і рознымі міжнароднымі арганізацыямі. Так ці інакш, факт высылкі, якую асабіста падтрымаў Уга, справакаваў сапраўдны бунт сярод ультралевай часткі прыхільнікаў яго рэжыму. У абарону Хаакіна выступілі камуністы, якія ўваходзяць у склад ураду, і нават некалькі міністраў. Аналітыкі называюць тое, што адбываецца, барацьбой за дактрыну баліварскай рэвалюцыі. Частка чавесістаў не хоча выходзіць за сацыял-рэфармісцкія рамкі, у той жа час як левакі патрабуюць фарсіраванага будаўніцтва сацыялізму.

Па матэрыялах шведскай прэсы
 

Каментаваць