Венесуэла. Людзі не вераць, што Чавес здаровы

Іспанскае выданне «El Pais» сцвярджае, што венесуэльцы не вераць у афіцыйную версію хваробы прэзідэнта Чавеса. Адпаведна ёй, Уга здолеў вылечыцца ад раку з дапамогай серыі сеансаў хіміятэрапіі, якія ён прайшоў на Кубе. Навіна пра выздараўленне прэзідэнта была апублікаваная на ўсіх афіцыйных установах. Адначасова СМІ паведамілі, што Чавес цалкам гатовы да ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі, якая адбудзецца ў наступным годзе. Між тым, даверу да дыягназу, які паставіў сам сабе лідар баліварскай рэвалюцыі, здаецца, няма.

Іспанскае выданне «El Pais» сцвярджае, што венесуэльцы не вераць у афіцыйную версію хваробы прэзідэнта Чавеса. Адпаведна ёй, Уга здолеў вылечыцца ад раку з дапамогай серыі сеансаў хіміятэрапіі, якія ён прайшоў на Кубе. Навіна пра выздараўленне прэзідэнта была апублікаваная на ўсіх афіцыйных установах. Адначасова СМІ паведамілі, што Чавес цалкам гатовы да ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі, якая адбудзецца ў наступным годзе. Між тым, даверу да дыягназу, які паставіў сам сабе лідар баліварскай рэвалюцыі, здаецца, няма. Так, Роджэр Нар’ега (Roger Noriega), прадстаўнік ЗША пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў (галоўная рэгіянальная структура), кажа, што здароўе Чавеса знаходзіцца пад вялікай пагрозай. Жоўтая прэса ж сцвярджае, што шансы Чавеса дажыць да дня выбараў — 50 на 50.

Паводле «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць