Венесуэла. Не любіш Кубу — ідзі ў адстаўку

Міністр аховы здароўя Венесуэлы цяпер шукае сабе новую працу. Уга Чавес падпісаў указ пра яго адстаўку. Афіцыйна пра прычыны адстаўкі не інфармуюць. Аднак незалежная прэса сцвярджае, што міністра выставілі на вуліцу з-за яго нелюбві да кубінцаў. Як вядома, Каракас імпартуе медыкаў з Кубы. Тыя працуюць за меншую плату, аднак свае функцыі выконваюць вельмі добра. Куба — рэгіянальны лідэр у галіне падрыхтоўкі медычных кадраў. Акрамя таго, кубінскія дактары самі не супраць папрацаваць за больш-менш прыстойныя грошы (заробак на Кубе каля 20 долараў).

Міністр аховы здароўя Венесуэлы цяпер шукае сабе новую працу. Уга Чавес падпісаў указ пра яго адстаўку. Афіцыйна пра прычыны адстаўкі не інфармуюць. Аднак незалежная прэса сцвярджае, што міністра выставілі на вуліцу з-за яго нелюбві да кубінцаў. Як вядома, Каракас імпартуе медыкаў з Кубы. Тыя працуюць за меншую плату, аднак свае функцыі выконваюць вельмі добра. Куба — рэгіянальны лідэр у галіне падрыхтоўкі медычных кадраў. Акрамя таго, кубінскія дактары самі не супраць папрацаваць за больш-менш прыстойныя грошы (заробак на Кубе каля 20 долараў). Аднак, калі верыць прэсе, кубінцы не абмежаваліся папросту аказаннем медычных паслуг. Яны пачалі, апіраючыся на Чавеса, ціхі захоп Міністэрства аховы здароўя. Пратэст супраць такой кубінскай акупацыі, кажуць, і каштаваў міністру пасады. Дарэчы, за 11 гадоў праўлення Чавеса на 27 міністэрскіх пасадах пабывалі 157 чыноўнікаў.

Па матэрыялах «El Universal» (Венесуэла)

Каментаваць