Венесуэла. Пасол ЗША вяртаецца ў Каракас

Урад Венесуэлы афіцыйна пацвердзіў, што нармалізуе адносіны са Злучанымі Штатамі. Яны сапсаваліся пасля таго, як 11 верасня мінулага года Чавес выслаў з краіны амерыканскага пасла ў знак салідарнасці з балівійскім прэзідэнтам Эва Маралесам. Апошні заявіў, што ЗША ўмешваюцца ва ўнутраныя справы яго краіны. Вашынгтон на выхадку Чавеса адказаў той жа манетай — выставіў венесуэльскага пасла. Лічыцца, што бліжэйшымі днямі пасол ЗША зноў зможа працаваць у Венесуэле.

Урад Венесуэлы афіцыйна пацвердзіў, што нармалізуе адносіны са Злучанымі Штатамі. Яны сапсаваліся пасля таго, як 11 верасня мінулага года Чавес выслаў з краіны амерыканскага пасла ў знак салідарнасці з балівійскім прэзідэнтам Эва Маралесам. Апошні заявіў, што ЗША ўмешваюцца ва ўнутраныя справы яго краіны. Вашынгтон на выхадку Чавеса адказаў той жа манетай — выставіў венесуэльскага пасла. Лічыцца, што бліжэйшымі днямі пасол ЗША зноў зможа працаваць у Венесуэле. Мяркуюць, што пацяпленне кантактаў пачалося пасля сустрэчы Барака Абамы і Уга Чавеса падчас саміта краін Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў. Праўда, да канца не вядома, якім чынам усё будзе адбывацца. Дыпламатычны пратакол вымагае, каб лідэр краіны, якая выслала амбасадара, прынёс яму асабістыя прабачэнні. Між тым, вядома, што прызнаваць свае памылкі Чавес не любіць.

Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць