Венесуэла. Школьнікі ідуць у сацыялістычныя патрулі

Адпаведна загаду Уга Чавеса, па ўсёй краіне на базе 25 000 школ будзе сфармавана 101 тысяча школьных патрулёў. Такія арганізацыі з’яўляюцца сродкам падтрымкі рэформы адукацыі, прынятай у краіне. Мэтай рэформы ёсць стварэнне “новага мужчыны і новай жанчыны для сацыялістычнага грамадства. Каб надаць імпульс рэформе, Чавес загадаў праўрадавай Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV) тэрмінова стварыць “сацыялістычныя патрулі. Патрулі павінны быць створаныя на базе секцый партыі пры школах.

Адпаведна загаду Уга Чавеса, па ўсёй краіне на базе 25 000 школ будзе сфармавана 101 тысяча школьных патрулёў. Такія арганізацыі з’яўляюцца сродкам падтрымкі рэформы адукацыі, прынятай у краіне. Мэтай рэформы ёсць стварэнне “новага мужчыны і новай жанчыны для сацыялістычнага грамадства. Каб надаць імпульс рэформе, Чавес загадаў праўрадавай Аб’яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV) тэрмінова стварыць “сацыялістычныя патрулі. Патрулі павінны быць створаныя на базе секцый партыі пры школах. Патрулі будуць працаваць паралельна з Камітэтам падтрымкі рэвалюцыі (іншая структура прыхільнікаў Чавеса). Новы закон і сама ідэя арганізацыі патрулёў выклікалі вялікі пратэст сярод вучняў і настаўнікаў. Закон адмяняе аўтаномію навучальных устаноў, у тым ліку прыватных. Супраць закона выступае таксама каталіцкая царква. Праўда, галоўным чынам яна патрабуе, каб выкладанне рэлігіі засталося часткай школьнай праграмы.

Па матэрыялах “АВС (Іспанія)

Каментаваць