Венесуэла. Святары атакуюць Чавеса

Кіраўнікі каталіцкай царквы Венесуэлы жорстка раскрытыкавалі палітыку Чавеса ў сваёй заяве. Яна была зробленая ў рамках камюніке, якое савет святароў краіны традыцыйна прымае напярэдадні Вялікадня. Адпаведна дакументу, прынятаму ў гэтым годзе, урад Чавеса нясе адказнасць за нестабільнасць, пачуццё адсутнасці персанальнай бяспекі і дэфіцыт грамадзянскіх свабод. Акрамя таго, у некаторых прыходах царкоўнікі адкрыта заклікалі да супраціву рэжыму.

Кіраўнікі каталіцкай царквы Венесуэлы жорстка раскрытыкавалі палітыку Чавеса ў сваёй заяве. Яна была зробленая ў рамках камюніке, якое савет святароў краіны традыцыйна прымае напярэдадні Вялікадня. Адпаведна дакументу, прынятаму ў гэтым годзе, урад Чавеса нясе адказнасць за нестабільнасць, пачуццё адсутнасці персанальнай бяспекі і дэфіцыт грамадзянскіх свабод. Акрамя таго, у некаторых прыходах царкоўнікі адкрыта заклікалі да супраціву рэжыму. У адказ урад распаўсюдзіў заяву супраць палітызацыі царквы, мэта якой, на іх думку, заключаецца ў тым, каб стварыць пачуццё нестабільнасці ў грамадстве. У дадатак каталіцкаму кліру выставілі абвінавачанне — удзел у спробе дзяржаўнага перавароту ў 2002 годзе (тады царква дала хунце згоду на кіраванне краінай).


Па матэрыялах “Il Figro (Францыя)

Каментаваць