Венесуэла. Уга Чавес абвясціў дату свайго сыходу

Прэзідэнт Венесуэлы падчас святочнай цырымоніі агалошвання канчатковых вынікаў нядаўняга рэферэндуму, што дае яму права балатавацца на пасаду прэзідэнта колькі заўгодна разоў, паабяцаў не заставацца пажыццёвым прэзідэнтам. Ён нават назваў тэрмін, калі добраахвотна адмовіцца ад улады і сыдзе з палітыкі, — гэта гістарычная падзея адбудзецца ў 2019 годзе. Наступныя выбары прэзідэнта ў Венесуэлы прызначаныя на 2012 год, а кадэнцыя абранага на іх прэзідэнта закончыцца менавіта ў 2019-м. Нагадаем, што Чавес кіруе краінай з 1999 года. Апазіцыя крытычна ўспрыняла абяцанне Чавеса.

Прэзідэнт Венесуэлы падчас святочнай цырымоніі агалошвання канчатковых вынікаў нядаўняга рэферэндуму, што дае яму права балатавацца на пасаду прэзідэнта колькі заўгодна разоў, паабяцаў не заставацца пажыццёвым прэзідэнтам. Ён нават назваў тэрмін, калі добраахвотна адмовіцца ад улады і сыдзе з палітыкі, — гэта гістарычная падзея адбудзецца ў 2019 годзе. Наступныя выбары прэзідэнта ў Венесуэлы прызначаныя на 2012 год, а кадэнцыя абранага на іх прэзідэнта закончыцца менавіта ў 2019-м. Нагадаем, што Чавес кіруе краінай з 1999 года. Апазіцыя крытычна ўспрыняла абяцанне Чавеса. Тым больш, што калі Чавес казаў пра тое, што яму будзе дастаткова заставацца на пасадзе прэзідэнта да 2019 года, Уга дадаў: “Як мінімум.
Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)

Каментаваць