Венесуэла. Уга Чавес стаў рэвізіяністам

Унутры Аб'яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV), партыі прыхільнікаў Уга Чавеса, з'явілася фракцыя. Яе стварылі актывісты, якія стаяць на больш левых, чым кіраўніцтва, пазіцыях. Сярод стваральнікаў новай групы Ірыс Варэла — адна з самых вядомых палітыкаў у краіне. У час выбараў прапаганда апазіцыі звычайна звяртае ўвагу на яе радыкальныя левыя заклікі як доказ таго, што Чавес хоча зрабіць з Венесуэлы новую Кубу. Так ці інакш, Ірыс не ў захапленні ад Уга.

Унутры Аб'яднанай сацыялістычнай партыі Венесуэлы (PSUV), партыі прыхільнікаў Уга Чавеса, з'явілася фракцыя. Яе стварылі актывісты, якія стаяць на больш левых, чым кіраўніцтва, пазіцыях. Сярод стваральнікаў новай групы Ірыс Варэла — адна з самых вядомых палітыкаў у краіне. У час выбараў прапаганда апазіцыі звычайна звяртае ўвагу на яе радыкальныя левыя заклікі як доказ таго, што Чавес хоча зрабіць з Венесуэлы новую Кубу. Так ці інакш, Ірыс не ў захапленні ад Уга. Інакш яна не стварыла б фактычна апазіцыйную групоўку, якая ў сваіх дакументах называе прэзідэнта «рэвізіяністам рэвалюцыйнага працэсу». Па словах Ірыс, яе група будзе дамагацца таго, каб PSUV займалася «разбурэннем структур капіталізму». Яна таксама заявіла, што партыі пагражае бюракратызацыя. У групу Ірыс ужо запісалася 28 дэпутатаў парламенту.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць