Венгрыя. На Еўравыбары ідзе інтэрнэт-партыя

Сярод спісаў партый, кандыдаты якіх балатуюцца на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапейскі парламент ад Венгрыі, магчыма, таксама будзе Партыя дэмакратыі ў інтэрнэце (IDE). Прычым кандыдаты ад IDE ў Брусель плануецца абіраць шляхам адкрытага галасавання ў сеціве. Галоўная фішка партыі — ідэя ратацыі лідэраў. Атыла Богнар, старшыня партыі, лічыць, што кожны месяц карыстальнікі інтэрнэта маюць права пераабіраць дэпутатаў ад IDE, праўда, калі тыя сапраўды будуць абраныя ў Еўрапарламент. Акцыя падобна да правакацыі: наўрад ці Еўрапарламент дазволіць падобную ратацыю.

Сярод спісаў партый, кандыдаты якіх балатуюцца на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапейскі парламент ад Венгрыі, магчыма, таксама будзе Партыя дэмакратыі ў інтэрнэце (IDE). Прычым кандыдаты ад IDE ў Брусель плануецца абіраць шляхам адкрытага галасавання ў сеціве. Галоўная фішка партыі — ідэя ратацыі лідэраў. Атыла Богнар, старшыня партыі, лічыць, што кожны месяц карыстальнікі інтэрнэта маюць права пераабіраць дэпутатаў ад IDE, праўда, калі тыя сапраўды будуць абраныя ў Еўрапарламент. Акцыя падобна да правакацыі: наўрад ці Еўрапарламент дазволіць падобную ратацыю. У любым выпадку, каб удзельнічаць у выбарах, актывісты IDE маюць намер у хуткім часе сабраць 20 тысяч подпісаў.

Па матэрыялах "Die Welt" (Германія)
 

Каментаваць