Венгрыя. Нашчадкі Атылы, яднайцеся!

З неверагоднай геапалітычнай ініцыятывай выступілі венгерскія ўльтра­правыя з партыі Jobbik. Яны нейкім чынам разлічылі, што па Зямлі ходзяць каля 200 мільёнаў нашчадкаў Атылы, правадыра гунаў з 434 па 453 год, што аб’яднаў пад сваёй уладай варварскія плямёны ад Рэйна да Паўночнага Прычарнамор’я. Хаця гісторыкі лічаць Атылу германскім правадыром, актывісты Jobbik запісалі яго ў галоўнага прашчура венграў. Такім чынам, 200 мільёнаў яго нашчадкаў — гэта, на думку венгерскіх правых, таксама ў чымсьці венгры, якія гатовыя аб’яднацца вакол Будапешту.

З неверагоднай геапалітычнай ініцыятывай выступілі венгерскія ўльтра­правыя з партыі Jobbik. Яны нейкім чынам разлічылі, што па Зямлі ходзяць каля 200 мільёнаў нашчадкаў Атылы, правадыра гунаў з 434 па 453 год, што аб’яднаў пад сваёй уладай варварскія плямёны ад Рэйна да Паўночнага Прычарнамор’я. Хаця гісторыкі лічаць Атылу германскім правадыром, актывісты Jobbik запісалі яго ў галоўнага прашчура венграў. Такім чынам, 200 мільёнаў яго нашчадкаў — гэта, на думку венгерскіх правых, таксама ў чымсьці венгры, якія гатовыя аб’яднацца вакол Будапешту. Галоўным чынам, па разліках геапалітыкаў, тыя прапраўнукі Атылы жывуць на землях цюркскіх народаў. Гэта значыць, што знешняя палітыка Венгрыі павінна быць накіравана на Усход на падтрымку дактрыны стварэння вялікага Турану — дзяржава ўсіх цюркаў. Цяжка сказаць, наколькі такая канцэпцыя папулярная сярод простых венграў, аднак рэйтынг партыі Jobbik апошнім часам вырас да 19 працэнтаў. Зараз гэта другая па папулярнасці палітычная сіла ў Венгрыі.

Паводле венгерскай прэсы

Каментаваць