Венгрыя. Правыя радыкалы ствараюць атрады

Партыя “За лепшую Венгрыю (Йобік), якая займае самы правы фланг венгерская партыйнай сцэны, абвясціла пра намер стварыць атрады самаабароны. Іх першай задачай стане абарона карэнных венграў ад прадстаўнікоў цыганскай меншасці, якіх мясцовыя ультра традыцыйна робяць вінаватымі за ўсе сацыяльныя правалы. Рашэнне пра стварэнне атрадаў таксама накіравана супраць кіраўніцтва МУС, якое, паводле партыі “За лепшую Венгрыю, не ў стане абараніць добрых грамадзян ад цыганскага крыміналу. Не зразумела, якім чынам ініцыятыва пасуе нормам венгерская права.

Партыя “За лепшую Венгрыю (Йобік), якая займае самы правы фланг венгерская партыйнай сцэны, абвясціла пра намер стварыць атрады самаабароны. Іх першай задачай стане абарона карэнных венграў ад прадстаўнікоў цыганскай меншасці, якіх мясцовыя ультра традыцыйна робяць вінаватымі за ўсе сацыяльныя правалы. Рашэнне пра стварэнне атрадаў таксама накіравана супраць кіраўніцтва МУС, якое, паводле партыі “За лепшую Венгрыю, не ў стане абараніць добрых грамадзян ад цыганскага крыміналу. Не зразумела, якім чынам ініцыятыва пасуе нормам венгерская права. У любым выпадку, яна атрымала падтрымку з боку аднаго муніцыпалітэту, дзе гэта партыя кантралюе мэрыю. Цікава рэагуе на з’яўленне атрадаў самаабароны расійская грамада Венгрыі. Рускія венгры баяцца, што ўся практычная дзейнасць атрадаў “За лепшую Венгрыю будзе палягаць у тым, каб падчас патрулявання вуліц метадычна рабіць акцыі вандалізму супраць помнікаў савецкім салдатам, якія загінулі ў Венгрыі ў час другой сусветнай вайны.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць