Венгрыя. Супраць Будапешту таксама ўводзяць санкцыі

У першы дзень студзеня 2011 года эстафета старшынства ў ЕС павінна была перайсці да Венгрыі. Аднак на Каляды партнёры нечакана прыстрашылі гэтай краіне адхіленнем ад шасцімесячнай місіі. Каменем стаў новы закон пра СМІ, зацверджаны парламентам. Ён яшчэ не падпісаны прэзідэнтам, а ўжо выклікаў рэзананс у ЕС. Па меркаванні крытыкаў, закон дазволіць істотна ўзмацніць кантроль над прэсай. Калі тэкст набудзе моц, у Будапешце з’явіцца новае ведамства па справах СМІ (NMHH).

У першы дзень студзеня 2011 года эстафета старшынства ў ЕС павінна была перайсці да Венгрыі. Аднак на Каляды партнёры нечакана прыстрашылі гэтай краіне адхіленнем ад шасцімесячнай місіі. Каменем стаў новы закон пра СМІ, зацверджаны парламентам. Ён яшчэ не падпісаны прэзідэнтам, а ўжо выклікаў рэзананс у ЕС. Па меркаванні крытыкаў, закон дазволіць істотна ўзмацніць кантроль над прэсай. Калі тэкст набудзе моц, у Будапешце з’явіцца новае ведамства па справах СМІ (NMHH). Пад яго кантроль патрапяць не толькі дзяржаўныя, але і прыватныя тэле- і радыёстанцыі, а таксама газеты і інтэрнэт-парталы. Ведамства атрымае права накладаць на іх буйныя штрафы і абавязваць журналістаў у шэрагу выпадкаў раскрываць свае крыніцы інфармацыя. Лідар фракцыі сацыял-дэмакратаў у Еўрапарламенце Марцін Шульц мяркуе, што Венгрыя не вартая быць старшынёй ЕС. Ён нават заклікаў прымяніць да Будапешту эканамічныя санкцыі, лічачы іх больш дзейснымі. А люксембургскі дырэктар МЗС Жан Ассельборн заявіў, што калі ўрад Венгрыі будзе трымацца свайго плану, тое паўстане пытанне, наколькі гэта краіна «годная» ўзначаліць ЕС. Пакуль Будапешт маўчыць.

Па матэрыялах нямецкай прэсы

Каментаваць