Венгрыя. На рэферэндуме 98% — супраць квот для мігрантаў

Сярод тых, хто прыйшоў на рэферэндум у Венгрыі, большасць складалі праціўнікі квот для мігрантаў. Аднак рэферэндум пра квоты на прыём мігрантаў будзе прызнаны несапраўдным — яўка на плебісцыце склала крыху больш за 40%.

Фота: EPA


У Венгрыі праваліўся рэферэндум пра ўдзел краіны ў абавязковай праграме размеркавання мігрантаў згодна з квотамі ЕС. Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, яўка склала крыху больш за 40 % — гэта значыць ніжэй за неабходныя 50%, адзначае gordonua.com

Вынікі плебісцыту павінны быць прызнаныя несапраўднымі.

Аднак прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан назваў вынікі рэферэндуму перамогай праціўнікаў гвалтоўнага размеркавання квот на мігрантаў паміж краінамі ЕС. Сапраўды, каля 98% тых, хто прыйшоў на галасаванне, выказаліся супраць намераў Еўрасаюза размясціць у краінах-сябрах блока 160 тысяч мігрантаў, 1294 з якіх павінны дастацца Венгрыі. Усе гэтыя людзі — уцекачы з Сірыі, Ірака і іншых краін Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, паведамляе ВВС.

Пытанне, вынесены на рэферэндум, гучала так: "Ці вы хочаце, каб Еўрапейскі саюз меў права ў абавязковым парадку перасяляць у Венгрыю асоб, якія не з'яўляюцца грамадзянамі Венгрыі, без ужвалення Нацыянальнай асамблеі?".

Падчас міграцыйнага крызісу Венгрыя стала адной з галоўных транзітных краінаў на шляху руху бежанцаў з Афрыкі і Блізкага Усходу. І хоць паводле гэтых квотах прытулак у краінах Еўрасаюза павінны атрымаць 160 тысяч чалавек, але Венгрыя да гэтага часу не прыняла ні аднаго мігранты. Да таго ж улады зачынілі мяжу з Сербіяй і Харватыяй — нагадаем, улетку парламент Венгрыі ўхваліў праект ўзвядзення чатырохметровай сцяны на мяжы з Сербіяй. За гэты законапраект, які прадугледжваў будаўніцтва 175 кіламетраў сцены для абароны ад мігрантаў, прагаласаваў 151 дэпутат, і толькі 41 асоба выказалася супраць.

Нагадаем, міністр замежных спраў Люксембурга Жан Асельборн жорста раскрытыкаваў гэта рашэнне і нават заклікаў выключыць Венгрыю з Еўрасаюза, бо палітыка Будапешта катэгарычна не адпавядае еўрапейскім каштоўнасцям. Па словах міністра, «любая краіна, якая, падобна Венгрыі, будуе сцены на мяжы для стрымлівання ўцекачоў, што бягуць ад вайны, або робіць замах на свабоду прэ­сы ці прынцып незалежнасці судовай сістэмы, павінна быць выключаная». 



Каментаваць