Віцэ-прэзідэнт ЗША абяцаў абараніць Сеул любымі сродкамі

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс заявіў, што Вашынгтон гатовы да любога развіцця падзей у адносінах з КНДР. "Мы нічога не выключаем і працягваем стаяць плячом да пляча з народам Паўднёвай Карэі",  падкрэсліў Пенс.

Майк Пенс у асяроддзі карэйскіх вайскоўцаў у вёсцы Панмунджом. Фота AFP

Пры гэтым, паводле яго слоў, ЗША імкнуцца да ўрэгулявання сітуацыі "мірнымі сродкамі, з дапамогай перамоваў".

Гэтыя заявы Пенс зрабіў на мяжы Паўднёвай і Паўночнай Карэі.

Ён пабываў у непасрэднай блізкасці ад дэмілітарызаванай зоны, якая падзяляе Карэйскі паўвостраў, на камандным пункце ААН "Баніфас", што знаходзіцца пад кантролем амерыканскіх вайскоўцаў.

Адносіны паміж Вашынгтонам і Пхеньянам абвастрыліся з пачатку цяперашняй вясны. У пачатку сакавіка КНДР запусціла чатыры балістычныя ракеты, назваўшы гэта рэпетыцыяй ўдару па амерыканскіх базах у Японіі. Запуск выклікаў асуджэнне міжнароднай супольнасці і абурэнне ЗША.

У апошнія дні КНДР і ЗША зрабілі на адрас адзін аднаго шэраг рэзкіх заяваў. Паўночная Карэя папярэдзіла, што адкажа на магчымы ядзерны ўдар з боку ЗША уласным ударам. Трамп са свайго боку зноў паабяцаў "вырашыць праблему" КНДР і накіраваў флот да Карэйскім паўвостраве.

Пасля гэтага КНДР правяла яшчэ адзін запуск ракеты, які апынуўся няўдалым.

Паводле ВВС

Каментаваць