Віктар Шэндэровіч: «З гадавінай вас!»

10 мая 1933 года ў Германіі адбылося публічнае спаленне кніг, якія не адпавядаюць ідэалогіі нацыянал-сацыялізму. У той вечар студэнты знішчылі больш за 25 тысяч «негерманскіх» кніг.

 


Кампанія па дэманстратыўнаму спаленню кніг, якія адлюстроўвалі варожую нацыянал-сацыялізму ідэалогію, праводзілася ўладамі нацысцкай Германіі неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады. Нацыянал-сацыялісты амаль адразу распачалі арганізаваны пераслед габрэяў, марксістаў і пацыфістаў.

 

10 мая 1933 года на плошчы Опернплац у Берліне, а таксама ў 21 іншым горадзе Германіі адбылося маштабнае паказальнае публічнае спаленне кніг, арганізаванае ў рамках «акцыі супраць негерманскага духу».

 

Тады на плошчы Опернплац сабралася каля 40 тысяч чалавек знішчаць кнігі, а ноччу 10 мая ў большасці ўніверсітэцкіх гарадоў, уключаючы Берлін, Бон і Мюнхен, нацыяналістычна настроеныя студэнты прынялі ўдзел у факельным шэсці «супраць негерманской духу».

 

У 70 гарадах Германіі да кастрычніка 1933 года адбываліся акцыі спальвання "варожых" кніг. Арганізатарам і выканаўцам акцыі было не Міністэрства прапаганды, а Нямецкі студэнцкі саюз (Deutsche Studentenschaft) разам з гітлерюгендам.

 

Расійскі журналіст Віктар Шэндэровіч у сваім блогу на "Эхо Москвы"  своеасабліва прыгадаў гэту сумную гадавіну:

 

«Не фальсіфікацыі айчыннай гісторыі і ачарненню вялікіх імёнаў, будзем свята шанаваць наша мінулае!»

 

Знаёмы тэкст?

 

Ну, зразумела.

 

Гэта адзін з лозунгаў, пад якімі спальвалі кнігі, варожыя адной нацыі, што ўздымаецца з каленяў. Справа была 10 мая 1933 г. у Берліне.

 

З гадавінай вас".

 

Нагадаем, спальванне «негерманскіх» кніг лічыцца пачаткам эпохі дзяржаўнай цэнзуры і кантролю над культурай у перадваеннай Германіі. Падчас акцыі студэнтамі, прафесарамі і мясцовымі кіраўнікамі нацысцкай партыі былі спалены дзясяткі тысяч кніг непажаданых аўтараў.

 

 

Каментаваць