Visa і Mastercard перасталі абслугоўваць карты ў Крыме

Міжнародныя плацежныя сістэмы Visa і Mastercard забаранілі банкам выпускаць і абслугоўваць пластыкавыя карты сваіх кліентаў у Крыме.



ЗША забаранілі амерыканскім кампаніям прадастаўляць паслугі рэспубліцы Крым 19 снежня ў рамках чарговага пакета санкцый. У лік такіх кампаній ўваходзяць Visa і Mastercard.
 
 
«Гэтыя абмежаванні павінны захоўвацца да таго часу, пакуль санкцыі супраць Крыму не будуць знятыя. У цяперашні час незразумела, калі гэта можа адбыцца; гэта будзе залежаць ад развіцця палітычнай і дыпламатычнай сітуацыі»,  гаворыцца ў лісце аплатнай сістэмы банкам-партнёрам.
 
 
Банкі ў рэспубліцы працуюць у нармальным рэжыме: насельніцтва і кампаніі могуць адкрываць рахункі, пераводзіць грошы і здымаць наяўныя з рахункаў, паведамілі ТАСС у прэс-службе расійскага ЦБ 26 снежня.
 
 
Скаргі на немагчымасць зняць наяўныя грошы з карт Visa Ашчадбанка і шэрагу іншых банкаў з'явіліся на крымскіх форумах за дзень да афіцыйнага паведамлення.
 
 
«Сёння хацеў зняць гатоўку са сваёй ашчадбанкаўскай карты, як і звычайна, раблю гэта з банкамата РНКБ [Расійскага нацыянальнага камерцыйнага банка], і атрымліваю адмову: «Па тэхнічных прычынах немагчыма», іду ў іншы  тое ж самае, іду ў Крайінвест  і там: «Гэты від карты ня абслугоўваецца»,  напісаў 25 сьнежня карыстальнік форуму Sevastopol.info.
 
 
У колл-цэнтры банка кліенту патлумачылі, што абслугоўванне карт спынена ў сувязі з санкцыямі, гаворыцца ў паведамленні на форуме. Іншыя карыстальнікі таксама паведамілі аб праблемах з атрыманнем грошай, прычым з карт не толькі Ашчадбанка, але і іншых банкаў.
 
 
Указ Абамы ад 19 снежня таксама распаўсюджваецца на IT-кампаніі, такія як Google, Skype і іншыя, якія могуць адмовіцца абслугоўваць крымчан, пісалі СМІ раней. Некаторыя з іх ужо спынілі працу на паўвостраве. Да прыкладу, адна з найбуйнейшых онлайн-біржаў фрылансераў Odesk спыніла працу з жыхарамі Крыма і замарозіла іх рахункі.

Каментаваць