Вялікабрытанія. «1984» — самая актуальная кніга сучаснасці

Грамадскасць Брытаніі арыгінальна святкуе 60-ю гадавіну выхаду ў свет славутай кнігі Джорджа Оруэла «1984». «1984» — гэта адзін з самых славутых твораў, які папярэджвае пра пагрозу таталітарызму. Як вядома, адным з элементаў таталітарнага дзяржаўнага ладу, апісанага ў рамане, ёсць плакаты, якія можна пабачыць на кожным кроку. На іх выяўлены дыктатар Вялікі брат, які кажа: «Я назіраю за табой». Гэты лозунг, на думку шматлікіх грамадзянскіх актывістаў, вельмі нагадвае практыку відэаназірання.

Грамадскасць Брытаніі арыгінальна святкуе 60-ю гадавіну выхаду ў свет славутай кнігі Джорджа Оруэла «1984». «1984» — гэта адзін з самых славутых твораў, які папярэджвае пра пагрозу таталітарызму. Як вядома, адным з элементаў таталітарнага дзяржаўнага ладу, апісанага ў рамане, ёсць плакаты, якія можна пабачыць на кожным кроку. На іх выяўлены дыктатар Вялікі брат, які кажа: «Я назіраю за табой». Гэты лозунг, на думку шматлікіх грамадзянскіх актывістаў, вельмі нагадвае практыку відэаназірання. На цяперашні момант брытанскія ўлады лічаць, што эфектыўным сродкам барацьбы са злачынствамі можа быць сістэма відэанагляду за публічнымі месцамі. На думку іх апанентаў, гэта не што іншае як паўзучая дыктатура. Юбілей «1984» аказаўся вельмі своечасовым. Дадатковым аргументам у гэтай палеміцы сталі нечаканыя прызнанні Дэвіда Пепера, былога функцыянера паліцыі, які выступаў за тое, каб паліцыя запісвала тэлефонныя перамовы і нават інтэрнэтперапіску ў мэтах барацьбы з тэрарызмам. Напярэдадні юбілею кнігі Оруэла, Пепер на людзях прызнаўся: «Як паказалі выбухі ў Лондане 2005 года, відэакамеры назірання кепска дапамаглі ў барацьбе з фанатамі Аль-Каіды».

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)

Каментаваць