Вялікабрытанія. Арышты антыманархістаў

Напярэдадні цырымоніі вяселля прынца Уільяма і Кейт па брытанскай сталіцы пракацілася хваля затрыманняў найбольш радыкальных удзель­нікаў рэспубліканскага руху. У дзень вяселля яны планавалі розныя акцыі пратэсту, якія, на думку паліцыі, падпадаюць пад артыкул “зрыў публічнага свята (ёсць, аказваецца, такі від злачынства ў брытанскіх законах). Сярод арыштаваных — самая розная публіка: напрыклад, 60-гадовы прафесар, ягоная жонка і сябар- пенсіянер. Троіца збіралася паставіць у цэнтры Лондану гільяціну і адрэзаць галаву фігуры з каронай.

Напярэдадні цырымоніі вяселля прынца Уільяма і Кейт па брытанскай сталіцы пракацілася хваля затрыманняў найбольш радыкальных удзель­нікаў рэспубліканскага руху. У дзень вяселля яны планавалі розныя акцыі пратэсту, якія, на думку паліцыі, падпадаюць пад артыкул “зрыў публічнага свята (ёсць, аказваецца, такі від злачынства ў брытанскіх законах). Сярод арыштаваных — самая розная публіка: напрыклад, 60-гадовы прафесар, ягоная жонка і сябар- пенсіянер. Троіца збіралася паставіць у цэнтры Лондану гільяціну і адрэзаць галаву фігуры з каронай. Не спадабалася паліцыі і задумка нейкага Чарлі Вейта, які збіраўся правесці перфоманс перад Букінгемскім палацам. Усяго за кратамі на момант заключэння шлюбу аказаліся 52 асобы. Праваабаронцы ўжо крытыкуюць паводзіны паліцыі за замах на грамадзянскія правы. Так, аднаго з рэспубліканцаў затрымалі толькі за наяўнасць у ягоным доме антыманархісцкіх пракламацый.

Па матэрыялах польскай прэсы

Каментаваць