Вялікабрытанія. Асуджаны лідар шатландскіх сацыялістаў

Томі Шэрыдан, былы старшыня Шатландскай сацыялістычнай партыі (SSP), а зараз лідар групы «Шатландскі сацыялістычны рух», атрымаў тры гады турмы. Томі асудзілі за тое, што ён казаў няпраўду на судзе падчас працэсу «Шэрыдан супраць газеты «News of the World». Журналісты «News of the World» абвінавацілі сацыяліста ў забойстве былой жонкі і адкрыцці секс-клубу для свінгераў. Той працэс Шэрыдан выйграў, аднак пры гэтым паспеў абразіць усіх.

Томі Шэрыдан, былы старшыня Шатландскай сацыялістычнай партыі (SSP), а зараз лідар групы «Шатландскі сацыялістычны рух», атрымаў тры гады турмы. Томі асудзілі за тое, што ён казаў няпраўду на судзе падчас працэсу «Шэрыдан супраць газеты «News of the World». Журналісты «News of the World» абвінавацілі сацыяліста ў забойстве былой жонкі і адкрыцці секс-клубу для свінгераў. Той працэс Шэрыдан выйграў, аднак пры гэтым паспеў абразіць усіх. Сам Томі кажа, што стаў ахвярай змовы, у якой удзельнічаюць буржуі (уладальнік «News of the World» — вядомы алігарх Руперт Мэрдак) і былыя сябры па SSP. Некалькі гадоў таму ў партыі адбыўся канфлікт, удзельнікі яго дасюль ненавідзяць адзін аднаго. Пакуль Томі будзе сядзець у турме, яго справу працягне жонка. Пра гэта Гэйл Шэрыдан заявіла адразу пасля абвяшчэння прысуду.

Па матэрыялах брытанскай прэсы

Каментаваць