Вялікабрытанія. Галоўны лейбарыст

Пяць сяброў лейбарысцкай партыі прайшлі фармальнасці, якія дазваляюць ім выстаўляць свае кандыдатуры на пасаду лідэра другой у краіне партыі, якая цяпер знаходзіцца ў апазіцыі. Каб балатавацца на гэту пасаду, патрэбна сабраць 33 подпісы сяброў фракцыі ў парламенце. Такім чынам, змагацца за званне галоўнага апазіцыянера Яе Вялікасці будуць Эндзі Бэрнэм, чарнаскурая Дыяна Абат, Дэвід і Эд Мілібанд і, нарэшце, правая рука былога прэм’ера Гордана Брауна Эд Болс. Фаварытам застаецца Дэвід Мілібанд — былы міністр замежных спраў. Цікавая сітуацыя склалася вакол Дыяны.

Пяць сяброў лейбарысцкай партыі прайшлі фармальнасці, якія дазваляюць ім выстаўляць свае кандыдатуры на пасаду лідэра другой у краіне партыі, якая цяпер знаходзіцца ў апазіцыі. Каб балатавацца на гэту пасаду, патрэбна сабраць 33 подпісы сяброў фракцыі ў парламенце. Такім чынам, змагацца за званне галоўнага апазіцыянера Яе Вялікасці будуць Эндзі Бэрнэм, чарнаскурая Дыяна Абат, Дэвід і Эд Мілібанд і, нарэшце, правая рука былога прэм’ера Гордана Брауна Эд Болс. Фаварытам застаецца Дэвід Мілібанд — былы міністр замежных спраў. Цікавая сітуацыя склалася вакол Дыяны. Каб падкрэсліць сваё талерантнае стаўленне да чарнаскурай грамады, шмат хто з сяброў фракцыі і кіраўніцтва партыі даў ёй подпісы. Нехта нават заклікаў галасаваць за яе. Аднак, хутчэй за ўсё, гэта толькі гульня на публіку.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Каментаваць