Вялікабрытанія. Як гэта было ў апошні раз

У выніку выбараў брытанцы атрымалі так званы «падвешаны» парламент — парламент, дзе ніводная партыя не мае абсалютнай большасці і вымушана шукаць падтрымкі ў дэпутатаў ад іншых партый. У гісторыі брытанскага парламентарызму такія выпадкі бывалі не часта — апошні раз у 1974 годзе. Тады ў выніку выбараў лейбарысты не здолелі набраць патрэбную дэпутацкую большасць. У іх быў 301 мандат, у торы — 297, а ў лібералаў — 14. Ініцыятыву перахапілі кансерватары, якія на той момант яшчэ фармавалі ўрад.

У выніку выбараў брытанцы атрымалі так званы «падвешаны» парламент — парламент, дзе ніводная партыя не мае абсалютнай большасці і вымушана шукаць падтрымкі ў дэпутатаў ад іншых партый. У гісторыі брытанскага парламентарызму такія выпадкі бывалі не часта — апошні раз у 1974 годзе. Тады ў выніку выбараў лейбарысты не здолелі набраць патрэбную дэпутацкую большасць. У іх быў 301 мандат, у торы — 297, а ў лібералаў — 14. Ініцыятыву перахапілі кансерватары, якія на той момант яшчэ фармавалі ўрад. Прэм’ер Эдвард Хез выклікаў на перамовы лідэра лібералаў Джэрымі Торпа. У час перамоваў той патрабаваў у якасці ўзнагароды за ўваход у кааліцыю правядзенне выбарчай рэформы — выбараў па партыйных спісах. Кансерватары адмовіліся, і ў выніку лейбарысты сфармавалі кабінет меншасці. Аднак з-за нестабільнасці (панаваў эканамічны крызіс), ён пратрымаўся толькі да кастрычніка, калі лейбарысты абвясцілі новыя выбары і перамаглі на іх, атрымаўшы нарэшце патрэбную большасць. Праўда, гэта мала што дало. Спробы выйсці з крызісу за кошт сацыялістычных метадаў не мелі поспеху, і тым самым праклалі дарогу ва ўладу Маргарэт Тэтчэр у 1979 годзе. Вось і зараз кансерватары зноў атрымалі права сфармаваць кабінет у саюзе з лібераламі.

Па матэрыялах брытанскай прэсы

Каментаваць