Вялікабрытанія. Кадафі запрасілі на Алімпіяду

Ужо на этапе падрыхтоўкі Алімпіяду 2012 года ў Лондане суправаджаюць скандалы. Яшчэ не забыўся казус, выкліканы тым, што сімвал гульняў падобны на свастыку. І вось новы скандал. Аказалася, што арганізатары алімпіяды даслалі некалькі соцень білетаў Махамеду Кадафі, сыну лівійскага дыктатара, які ўзначальвае Лівійскі нацыянальны спартовы камітэт. Рашэнне не проста неэтычнае, аднак і абсурднае. Сямейству Кадафі забаронены ўезд у краіны ЕС. Праўда, як піша прэса, непаслядоўнасць — гэта фірмовая картка алімпійскага кіраўніцтва.

Ужо на этапе падрыхтоўкі Алімпіяду 2012 года ў Лондане суправаджаюць скандалы. Яшчэ не забыўся казус, выкліканы тым, што сімвал гульняў падобны на свастыку. І вось новы скандал. Аказалася, што арганізатары алімпіяды даслалі некалькі соцень білетаў Махамеду Кадафі, сыну лівійскага дыктатара, які ўзначальвае Лівійскі нацыянальны спартовы камітэт. Рашэнне не проста неэтычнае, аднак і абсурднае. Сямейству Кадафі забаронены ўезд у краіны ЕС. Праўда, як піша прэса, непаслядоўнасць — гэта фірмовая картка алімпійскага кіраўніцтва. Падобныя запрашэнні атрымалі алімпійскія ведамства Бірмы і Зімбабве. Гэта падштурхнула шматлікія праваабарончыя арганізацыі ўзняць пытанне пра ўзвядзенне алімпійскіх санкцый для дыктатарскіх рэжымаў.

Па матэрыялах «The Guardian» (Вялікабрытанія)

Каментаваць