Вялікабрытанія. Крах старой журналістыкі

Алан Русбрыдгер, рэдактар адной з вядучых брытанскіх газет "Guardian" ў сваім перадавым артыкуле за 27 красавіка заявіў, што старая журналістыка мёртвая. На думку аўтара, галоўная прычына — занадта дарагі ў часы крызісу кошт выданняў. Аднак гэта не значыць, што журналістыка мёртвая ўвогуле. На думку брытанцаў, пачынаецца новая эра журналістыкі. Новыя газеты будуць выдавацца меншай колькасцю сяброў рэдакцыі, аднак пры гэтым вырасце роля грамадзянскіх добраахвотных журналістаў. Натуральна функцыі інтэрнету таксама ўзрастуць.

Алан Русбрыдгер, рэдактар адной з вядучых брытанскіх газет "Guardian" ў сваім перадавым артыкуле за 27 красавіка заявіў, што старая журналістыка мёртвая. На думку аўтара, галоўная прычына — занадта дарагі ў часы крызісу кошт выданняў. Аднак гэта не значыць, што журналістыка мёртвая ўвогуле. На думку брытанцаў, пачынаецца новая эра журналістыкі. Новыя газеты будуць выдавацца меншай колькасцю сяброў рэдакцыі, аднак пры гэтым вырасце роля грамадзянскіх добраахвотных журналістаў. Натуральна функцыі інтэрнету таксама ўзрастуць. Дарэчы “The Guardian", кажучы пра такую мадэль, сапраўды абапіраецца на пэўны вопыт. Два гады таму рэдакцыя стварыла старонку вольных каментатараў, куды кожны чалавек мог ставіць свой матэрыял. Сёння гэта адна з самых папулярных веб-старонак у свеце. Магчыма Русбрыдгер хутка зможа рэалізаваць свае пражэкты. Руперт Мэрдак уладальнік газеты, заявіў, што пачынае з-за крызісу частковы продаж сваёй газетнай імперыі.

Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)

Каментаваць