Вялікабрытанія. Крок да незалежнай Шатландыі

Брытанская Палата Абшчынаў зацвердзіла закон, які надае парламенту Шатландыі больш прэрагатыў у галіне падатковай палітыкі. Адпаведна закону, які завецца “Шатландскі Біль, шатландскі парламент можа ўводзіць лакальныя падаткі і збіраць за кошт іх 12 мільярдаў фунтаў для мясцовага бюджэту. Урад аўтаноміі можа выдаваць дзяржаўныя аблігацыі і ўстанаўліваць памеры асабістага падатку. Праўда, памеры падатку з юрыдычных асобаў дасюль будуць вызначацца цэнтральнымі ўладамі.

Брытанская Палата Абшчынаў зацвердзіла закон, які надае парламенту Шатландыі больш прэрагатыў у галіне падатковай палітыкі. Адпаведна закону, які завецца “Шатландскі Біль, шатландскі парламент можа ўводзіць лакальныя падаткі і збіраць за кошт іх 12 мільярдаў фунтаў для мясцовага бюджэту. Урад аўтаноміі можа выдаваць дзяржаўныя аблігацыі і ўстанаўліваць памеры асабістага падатку. Праўда, памеры падатку з юрыдычных асобаў дасюль будуць вызначацца цэнтральнымі ўладамі. Міністр па справах Шатландыі, кажа, што сэнс заканадаўства не столькі ў тым, каб павялічыць аўтаномію краю, колькі ў тым, каб зрабіць Эдынбург больш фінансава адказным. Як вядома, Шатландыя дасюль атрымлівае датацыі з цэнтру, што не падабаецца шматлікім шараговым англічанам.

Па матэрыялах “Wprost (Польшча)

Каментаваць