Вялікабрытанія. Лондан гатовы прызнаць незалежнасць Фландрыі

Нарабіў шуму нечаканы прыём, які Давід Кэмеран, прэм’ер Вялікабрытаніі, даў для лідара фламандскіх нацыяналістаў Барта Дэ Вевера. Нагадаем, што з-за сабатажу Новага Фламандскага Альянсу (NVA) — партыі Дэ Вевера — Бельгія ўжо больш за год не можа атрымаць урад. Усе кажуць пра хуткі падзел краіны на Валонію і Фландрыю. Ці размаўляў госць з гаспадаром на гэту тэму, пакуль не вядома. Сам Вевер шматзначна параўнаў свой візіт у Лондан са славутым прыездам Махатмы Гандзі ў брытанскую сталіцу, пасля якога пачаўся працэс выхаду Індыі са складу Брытанскай імперыі.

Нарабіў шуму нечаканы прыём, які Давід Кэмеран, прэм’ер Вялікабрытаніі, даў для лідара фламандскіх нацыяналістаў Барта Дэ Вевера. Нагадаем, што з-за сабатажу Новага Фламандскага Альянсу (NVA) — партыі Дэ Вевера — Бельгія ўжо больш за год не можа атрымаць урад. Усе кажуць пра хуткі падзел краіны на Валонію і Фландрыю. Ці размаўляў госць з гаспадаром на гэту тэму, пакуль не вядома. Сам Вевер шматзначна параўнаў свой візіт у Лондан са славутым прыездам Махатмы Гандзі ў брытанскую сталіцу, пасля якога пачаўся працэс выхаду Індыі са складу Брытанскай імперыі. Праўда, сам Кэмеран кажа, што прыняў фламандца выключна як саюзніка па фракцыі ў еўрапарламенце, куды ўваходзяць партыя торы і NVA. У любым выпадку, бельгійская прэса ацаніла сустрэчу як падножку для тых бельгійскіх палітыкаў, якія спрабуюць пачаць дыялог наконт фармавання нацыянальнага ўраду.

Па матэрыялах “LeSoire (Бельгія)

Каментаваць