Вялікабрытанія. Малькальм Х быў бісексуалам?

Арыгінальна выкарысталі прадстаўнікі арганізацый сексуальных меншасцяў Месяц чорнай гісторыі — так называецца маштабная акцыя культуры, якая стартавала ў Вялікабрытаніі і прысвечаная самым вядомым чарнаскурым актывістам розных галінаў. Сексменшасці патрабавалі ад арганізатараў афіцыйна прызнаць, што Малькальм Х быў бісексуалам. Нагадаем, што Малькальм Х — культавая фігура руху чарнаскурых усяго свету. Ён пачынаў як звычайны вулічны злачынца, пакуль падчас дзяжурнага адбывання пакарання ў турме не сустрэў актывістаў з руху “Нацыя і іслам.

Арыгінальна выкарысталі прадстаўнікі арганізацый сексуальных меншасцяў Месяц чорнай гісторыі — так называецца маштабная акцыя культуры, якая стартавала ў Вялікабрытаніі і прысвечаная самым вядомым чарнаскурым актывістам розных галінаў. Сексменшасці патрабавалі ад арганізатараў афіцыйна прызнаць, што Малькальм Х быў бісексуалам. Нагадаем, што Малькальм Х — культавая фігура руху чарнаскурых усяго свету. Ён пачынаў як звычайны вулічны злачынца, пакуль падчас дзяжурнага адбывання пакарання ў турме не сустрэў актывістаў з руху “Нацыя і іслам. “Нацыя і іслам — групоўка афраамерыканцаў ЗША, якая выступае за стварэнне тут асобнай дзяржавы для чарнаскурых, дзе пануючай рэлігіяй будзе іслам. Тая сустрэча змяніла ягонае жыццё. Хутка Малькальм стаў сімвалам змагання ўсіх чарнаскурых свету за свае правы. У 1966 годзе яго забілі ці то спецслужбы, ці то самі ісламскія фанатыкі (на гэты час Малькальм пачаў цікавіцца левым рухам). Што да прыватнага жыцця, то Малькальм Х, на першы погляд, быў нармальным гетэрасексуалам: меў сям’ю, дзяцей. Інакш бы яго, дарэчы, не прынялі ў “Нацыю і іслам — арганізацыю, якая патрабуе ад сваіх сяброў быць паслядоўнымі адэптамі традыцыйнай маралі. Між тым вядома, што прыблізна да 20-ці гадоў, калі ён быў падлеткам, яму даводзілася прадаваць сваё цела, каб выжыць. На думку актывістаў руху сексменшасцяў, надышоў час адкрыта прызнаць гэты фрагмент біяграфіі Малькальма. Гэта, як яны лічаць, дазволіць пераглядзець папулярны ў Афрыцы міф пра тое, што нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя прыдумана белымі.

Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)


 

Каментаваць