Вялікабрытанія. Нацыяналізм немагчымы без геяў

У партыі прыхільнікаў незалежнасці Уэльсу Plaid Cymru створана фракцыя Plaid Pride. Заснавальнікамі фракцыі сталі сябры партыі, якія прытрымліваюцца нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Прэс-сакратар новага фармавання адзначыў, што «барацьба за роўныя правы грамадзян, у тым ліку гомасексуалістаў і лесбіянак — складовая уэльскага нацыяналізму».

У партыі прыхільнікаў незалежнасці Уэльсу Plaid Cymru створана фракцыя Plaid Pride. Заснавальнікамі фракцыі сталі сябры партыі, якія прытрымліваюцца нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Прэс-сакратар новага фармавання адзначыў, што «барацьба за роўныя правы грамадзян, у тым ліку гомасексуалістаў і лесбіянак — складовая уэльскага нацыяналізму». Прысутная на сходзе па стварэнню Plaid Pride дэпутатка уэльскага парламенту Бетан Джэнкінс дадала, што стварэнне «блакітнай» фракцыі дапаможа разбурыць міф пра тое, што Plaid Cymru — «партыя дрымучых сялян». «З дапамогай Plaid Pride партыя наладзіць кантакты з новымі сектарамі грамадства», — прагназуе дэпутатка. Plaid Cymru — галоўная партыя уэльскіх нацыяналістаў, створаная ў 1925 годзе. У рэгіянальным парламенце яна прадстаўленая другой па колькасці фракцыяй. Таксама тры дэпутаты прэзентуюць Plaid Cymru ў парламенце Вялікабрытаніі, адзін — у Еўрапарламенце.

Па матэрыялах польскай прэсы

 

Каментаваць