Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Вялікабрытанія. Памерла дачка лідэра апазіцыі

Усе брытанскія палітыкі выказалі спачуванне Дэвіду Кэмерану, старшыні кансерватыўнай партыі, з нагоды смерці яго шасцігадовай дачкі Іван. Прэм’ер-міністр Гордан Браўн, які ў свой час згубіў сына, нават прапанаваў не праводзіць у дзень пахаванняў дзяўчынкі дэбатаў у парламенце. Смерць Іван была нечаканай, аднак медыкі даўно не выключалі такога варыянту. З нараджэння яна хварэла на рэдкую форму паралюшу. Маленькая Іван не магла размаўляць і самастойна рухацца. Акрамя Іван у сям’і Кэмерана яшчэ двое дзяцей — Нансі (5 гадоў) і Артур (3 гады).

Усе брытанскія палітыкі выказалі спачуванне Дэвіду Кэмерану, старшыні кансерватыўнай партыі, з нагоды смерці яго шасцігадовай дачкі Іван. Прэм’ер-міністр Гордан Браўн, які ў свой час згубіў сына, нават прапанаваў не праводзіць у дзень пахаванняў дзяўчынкі дэбатаў у парламенце. Смерць Іван была нечаканай, аднак медыкі даўно не выключалі такога варыянту. З нараджэння яна хварэла на рэдкую форму паралюшу. Маленькая Іван не магла размаўляць і самастойна рухацца. Акрамя Іван у сям’і Кэмерана яшчэ двое дзяцей — Нансі (5 гадоў) і Артур (3 гады). Лічыцца, што цяжкі лёс Іван паўплываў на погляды Дэвіда Кэмерана. Як чалавек, якому давялося шмат разоў мець справу з медыкамі, ён, у адрозненні ад іншых кансерватараў, заклікае да захавання і развіцця грамадскай сістэмы аховы здароўя.
Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)

Каментаваць