Вялікабрытанія. Памёр легенда рабочага руху

5 мая ва ўзросце 96 гадоў памёр легенда брытанскага працоўнага руху. Яго звалі Джэк Джонс. У Джэка проста фантастычная біяграфія. Ён нарадзіўся ў Ліверпулі ў 1913 годзе. У 1930-я гады як баец Інтэрнацыянальных брыгад ён змагаўся з франкістамі ў Іспаніі. У сваім родным горадзе Джэк меў рэпутацыю самага радыкальнага антыфашыста, які неаднаразова збіваў сяброў Брытанскага фашысцкага саюзу Эдварда Мослі. Перад пачаткам другой сусветнай вайны стаў дэпутатам гарадскога савета ад партыі лейбарыстаў.

5 мая ва ўзросце 96 гадоў памёр легенда брытанскага працоўнага руху. Яго звалі Джэк Джонс. У Джэка проста фантастычная біяграфія. Ён нарадзіўся ў Ліверпулі ў 1913 годзе. У 1930-я гады як баец Інтэрнацыянальных брыгад ён змагаўся з франкістамі ў Іспаніі. У сваім родным горадзе Джэк меў рэпутацыю самага радыкальнага антыфашыста, які неаднаразова збіваў сяброў Брытанскага фашысцкага саюзу Эдварда Мослі. Перад пачаткам другой сусветнай вайны стаў дэпутатам гарадскога савета ад партыі лейбарыстаў. Аднак зеніт кар’еры Джонса прыйшоўся на 1970-я, калі ён стаў старшынёй уплывовага Прафсаюза працаўнікоў транспарту (TGWU). Прафсаюз сваімі стачкамі паставіў тагачасны лейбарысцкі ўрад на калені. Адпаведна апытанням агенцтва Gallup у 1977 годзе, брытанцы лічылі, што таварыш Джонс мае больш улады, чым тагачасны прэм’ер-міністр краіны. Пасля выхаду з кіраўніцтва прафсаюзаў Джэк склаў мандат дэпутата парламента і прысвяціў рэшту свайго жыцця барацьбе за правы пенсіянераў. «Гэта быў просты чалавек, які скарыстаўся жыццём для таго, каб дапамагаць простым людзям», — сказаў пра нябожчыка былы лідэр лейбарыстаў Нэйл Кінак.

Па матэрыялах «Morning Star» (Вялікабрытанія)

Каментаваць