Вялікабрытанія. Перадалімпійская зачыстка

У лепшых традыцыях Маскоўскай алімпіяды 1980 года, якой папярэднічаў капітальны хапун на ўсіх антысацыяльных элементаў у сталіцы СССР, улады Лондана напярэдадні алімпійскіх гульняў таксама заняліся сацыяльнай санацыяй. Яна праводзіцца ў рамках кампаніі “Capital clean-up, якую ініцыявала мэрыя, дзе зараз кіруюць кансерватары. Першымі ахвярамі “Capital clean-upсталі бамжы, якім катэгарычна забаранілі спаць у цэнтры брытанскай сталіцы. Тыя, хто працягвае спаць на вуліцах, чакае ў прамым сэнсе слова халодны душ. Іх будуць змываць з тратуараў вадамётамі.

У лепшых традыцыях Маскоўскай алімпіяды 1980 года, якой папярэднічаў капітальны хапун на ўсіх антысацыяльных элементаў у сталіцы СССР, улады Лондана напярэдадні алімпійскіх гульняў таксама заняліся сацыяльнай санацыяй. Яна праводзіцца ў рамках кампаніі “Capital clean-up, якую ініцыявала мэрыя, дзе зараз кіруюць кансерватары. Першымі ахвярамі “Capital clean-upсталі бамжы, якім катэгарычна забаранілі спаць у цэнтры брытанскай сталіцы. Тыя, хто працягвае спаць на вуліцах, чакае ў прамым сэнсе слова халодны душ. Іх будуць змываць з тратуараў вадамётамі. Таксама дасталася аматарам піць піва або паліць у публічных месцах. Паліцыя арганізуе паляванне на гэтыя катэгорыі “злачынцаў. Найбольш незвычайная ахвяра кампаніі — так званыя “людзі-сэндвічы — асобы, якія рэкламуюць на вуліцы нейкі тавар або паслугі з дапамогай плакатаў з абодвух бакоў цела. Чамусьці ўлады палічылі такую рэкламу крыміналам. Застаецца сказаць, што рознага кшталту сацыяльныя актывісты ўжо пачалі сваю кампанію супраць пераследу бяздомных.

Паводле брытанскай прэсы

Каментаваць