Вялікабрытанія. Першы правал новага ўраду

Кааліцыя кансерватараў і лібералаў, якая прыйшла да ўлады ў мінулым маі, праходзіць першы тэст на сваю папулярнасць. У адным з раёнаў Бірмінгему павінны адбыцца дадатковыя выбары ў парламент. Вынікі майскіх выбараў былі скасаваныя па патрабаванню лібералаў. Іх праціўнікі-лейбарысты пабудавалі кампанію на ксенафобскіх лозунгах. Элвін Воткінс, кандыдат лейбарыстаў, паказваў усім здымак свайго канкурэнта ліберала, на якім ён быў зняты разам з сябрам мусульманінам. Паводле версіі Элвіна, гэтая выява сведчыла, што яго ліберальны праціўнік — ісламскі экстрэміст.

Падобная выбарчая кампанія ў выніку выклікала шок. Кіраўнікі партыі лейбарыстаў увогуле выключылі Воткінса з партыйных шэрагаў, нават нягледзячы на тое, што Элвін усё ж перамог. Між тым, лібералы не супакоіліся і давялі справу да суду, які скасаваў вынікі майскага галасавання.

Парадокс у тым, што пакуль лібералы змагаліся ў судзе за новыя выбары, іхні рэйтынг абваліўся з-за антысацыяльнай палітыкі, якую праводзіць кабінет. Калі кансерватарам гэта яшчэ неяк прабачаюць, то ад лібералаў такога яўна не чакалі. У часы Тэтчэр яны былі самымі заўзятымі крытыкамі яе палітыкі эканамічнай лібералізацыі. У выніку на акрузе назіраецца фантастычнай сітуацыя. Галоўнымі праціўнікамі з’яўляюцца кандыдат ад лейбарыстаў і ўсё той жа Элвін Ваткінс, які вырашыў балатавацца як незалежны. Кандыдат ад лібералаў адстае ад іх на 15-17 працэнтаў. Торы вырашылі свайго кандыдата не выстаўляць, каб дапамагчы саюзнікам лібералам. Калі лібералы не змогуць заняць як мінімум другое месца, гэта будзе адзін з самых вялікіх правалаў у гісторыі партыі.

Па матэрыялах “Time (Вялікабрытанія)

Каментаваць