Вялікабрытанія. Прэм’ер агітуе супраць шатландскай незалежнасці

Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран наведаў Шатландыю, каб абараніць свой погляд наконт запланаванага мясцовымі ўладамі на другую палову наступнага года рэферэндуму пра незалежнасць краю. Кэмеран і яго партыя кансерватараў супраць незалежніцкіх лозунгаў цяперашняга прэм’ера Шатландыі Алекса Салманда. У Эдынбургу Кэмеран выступіў з прамовай, акцэнтуючы ўвагу аўдыторыі на тэзісе: Шатландыя можа быць больш моцнай і больш справядлівай выключна ў складзе Вялікабрытаніі.

Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран наведаў Шатландыю, каб абараніць свой погляд наконт запланаванага мясцовымі ўладамі на другую палову наступнага года рэферэндуму пра незалежнасць краю. Кэмеран і яго партыя кансерватараў супраць незалежніцкіх лозунгаў цяперашняга прэм’ера Шатландыі Алекса Салманда. У Эдынбургу Кэмеран выступіў з прамовай, акцэнтуючы ўвагу аўдыторыі на тэзісе: Шатландыя можа быць больш моцнай і больш справядлівай выключна ў складзе Вялікабрытаніі. На яго думку, у іншым выпадку Шатландыя не мае будучыні, паколькі сутыкнецца з вялікімі фінансавымі і структурнымі праблемамі. Аднак пры гэтым лідар торы выступіў за пашырэнне аўтаноміі рэгіёну. Аргументы прэм’ера, здаецца, не астудзілі баявы настрой шатландскіх нацыяналістаў. Яны заявілі, што працягнуць падрыхтоўку да рэферэндуму. Дарэчы, колькасць шатландцаў, якія збіраюцца галасаваць за выхад краю са складу Аб’яднанага Каралеўства, апошнім часам заўважна вырасла. Цяпер іх каля 40 працэнтаў, хаця месяц таму было толькі 30.

Паводле брытанскай прэсы

Каментаваць