Вялікабрытанія. Прынцэса Ганна пагадзілася быць “фашысткай”

Глен Мэтлок, былы ўдзельнік славутай панк-группы “The Sex Pistols, мае намер правесці спецыяльны канцэрт, каб дапамагчы дабрачыннаму фонду, куратарам якога з’яўляецца прынцэса Ганна. Абсурд сітуацыі ў тым, што канцэрт не абыдзецца без выканання самай вядомай песні аўтарства Глена. Гаворка пра славутую антыманархічную песню “God Save the Queen, у якой ёсць словы пра тое, што брытанская манархія — “гэта фашысцкі рэжым. Песня была напісаная ў 1977 годзе і стала хітом у Англіі прытым, што радыёстанцыям было забаронена яе трансляваць.

Глен Мэтлок, былы ўдзельнік славутай панк-группы “The Sex Pistols, мае намер правесці спецыяльны канцэрт, каб дапамагчы дабрачыннаму фонду, куратарам якога з’яўляецца прынцэса Ганна. Абсурд сітуацыі ў тым, што канцэрт не абыдзецца без выканання самай вядомай песні аўтарства Глена. Гаворка пра славутую антыманархічную песню “God Save the Queen, у якой ёсць словы пра тое, што брытанская манархія — “гэта фашысцкі рэжым. Песня была напісаная ў 1977 годзе і стала хітом у Англіі прытым, што радыёстанцыям было забаронена яе трансляваць. Сам Глен зараз кажа, што не бачыць нічога жудаснага ў тым, што антыманархісцкія куплеты дапамагаюць прынцэсе Ганне. Па яго словах, у дадзеным выпадку яна, хоць і з’яўляецца “фашысткай, аднак робіць добрую справу.


Па матэрыялах брытанскай прэсы
 

Каментаваць