Вялікабрытанія. Раскол ліберальных дэмакратаў

У партыі ліберальных дэмакратаў, якая ўваходзіць у кабінет разам з партыяй кансерватараў, назіраюцца прыкметы расколу. Лідэры 17 рэгіянальных секцый апублікавалі ў газеце “Times адкрыты ліст да кіраўніцтва. Аўтары крытыкуюць курс партыі і ўраду. Больш за ўсё ім не падабаецца сацыяльная палітыка кабінету. Дасталася і партыйнаму босу Ніку Клэгу, які займае пасаду віцэ-прэм’ера. Апошні выступіў супраць таго, каб муніцыпалітэты мелі большую фіскальную аўтаномію, што выклікала крытыку.

У партыі ліберальных дэмакратаў, якая ўваходзіць у кабінет разам з партыяй кансерватараў, назіраюцца прыкметы расколу. Лідэры 17 рэгіянальных секцый апублікавалі ў газеце “Times адкрыты ліст да кіраўніцтва. Аўтары крытыкуюць курс партыі і ўраду. Больш за ўсё ім не падабаецца сацыяльная палітыка кабінету. Дасталася і партыйнаму босу Ніку Клэгу, які займае пасаду віцэ-прэм’ера. Апошні выступіў супраць таго, каб муніцыпалітэты мелі большую фіскальную аўтаномію, што выклікала крытыку. “Адным словам, — робяць выснову падпісанты, — дэпутаты і міністры цалкам адарваліся ад партыйных нізоў. Зараз цяжка казаць, ці набудзе бунт нейкі працяг. Відавочна адно — ліберальныя дэмакраты, якія ўпершыню за 50 гадоў увайшлі ў склад ураду, не апраўдалі надзеяў выбарцаў.

Па матэрыялах “Times (Вялікабрытанія)

Каментаваць