Вялікабрытанія. Тэст на гомасексуалізм

Брытанскі суд пастанавіў правесці праверку дзвюх эмігрантак з Уганды наконт таго, ці сапраўды яны, як сцвярджаюць, з’яўляюцца лесбіянкамі. Грамадзянкі Уганды папрасілі прытулку на Альбіёне са спасылкай на сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю. Актывісты руху сексуальных меншасцяў не маюць сумневу наконт таго, што ўгандыйкі — сапраўдныя лесбіянкі. Суд так не думае. “Шматлікія сведкі сцвярджаюць, што дзяўчыны — звычайныя гетэрасэксуалкі, —кажуць суддзі. У любым выпадку, калі дзяўчын дэпартуюць, на радзіме іх чакае нешта жудаснае.

Брытанскі суд пастанавіў правесці праверку дзвюх эмігрантак з Уганды наконт таго, ці сапраўды яны, як сцвярджаюць, з’яўляюцца лесбіянкамі. Грамадзянкі Уганды папрасілі прытулку на Альбіёне са спасылкай на сваю нетрадыцыйную сэксуальную арыентацыю. Актывісты руху сексуальных меншасцяў не маюць сумневу наконт таго, што ўгандыйкі — сапраўдныя лесбіянкі. Суд так не думае. “Шматлікія сведкі сцвярджаюць, што дзяўчыны — звычайныя гетэрасэксуалкі, —кажуць суддзі. У любым выпадку, калі дзяўчын дэпартуюць, на радзіме іх чакае нешта жудаснае. Мясцовыя гамафобы ўжо рыхтуюцца да іх вяртання. Адна з тамтэйшых газет апублікавала здымкі эмігрантак з подпісам: “Павесіць іх!. Дзяўчатам таксама пагражае 14 гадоў турмы — столькі ва Угандзе даюць за гомасэксуалізм. Пакуль лёс эмігрантак не вядомы. Застаецца дадаць, што шматлікія краіны Еўропы, якія раней лёгка давалі прытулак гомасексуалістам, пачалі перагляд эміграцыйнага заканадаўства па гэтаму пытанню.

Па матэрыялах брытанскай прэсы

Каментаваць