Вялікабрытанія. Уэльсцы патрабуюць змены “Юніён Джэка”

Уэльскія нацыяналісты запатрабавалі рэформы “Юніён Джэка — дзяржаўнага сцяга Вялікабрытаніі, які, як вядома, уяўляе сабой камбінацыю трох крыжоў на сінім поле. Сцяг прыдумалі ў далёкім годзе 1603 годзе і мадэрнізавалі ў 1801-м, аднак толькі цяпер валійцы нечакана зразумелі, што яго макет зневажае іх нацыянальны гонар. Усё таму, што сцяг, на думку яго аўтараў, павінен быў азначаць сувязь народаў, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі.

Уэльскія нацыяналісты запатрабавалі рэформы “Юніён Джэка — дзяржаўнага сцяга Вялікабрытаніі, які, як вядома, уяўляе сабой камбінацыю трох крыжоў на сінім поле. Сцяг прыдумалі ў далёкім годзе 1603 годзе і мадэрнізавалі ў 1801-м, аднак толькі цяпер валійцы нечакана зразумелі, што яго макет зневажае іх нацыянальны гонар. Усё таму, што сцяг, на думку яго аўтараў, павінен быў азначаць сувязь народаў, якія ўваходзяць у склад Вялікабрытаніі. Таму ў ім ёсць элементы сцяга Шатландыі (белы касы андрэеўскі крыж і сіняе поле), сцяга Англіі (чырвоны крыж), сцяга святога Патрыка — нябеснага патрона Ірландыі (касы чырвоны крыж). А вось пра ўэльсцаў, сцяг якіх уяўляе сабой выяву чырвонага дракона на зялёным поле, чамусьці забылі. Аднак, на думку нацыяналістаў Уэльса, прабел не позна выправіць. Яны выказваюць надзею, што адпаведныя змены ў дызайн сцягу будуць зробленыя яшчэ да пачатку Алімпіяды–2012 у Лондане.


Па матэрыялах брытанскай прэсы
 

Каментаваць