Вялікабрытанія. Жахі з удзелам зорак

У Вялікабрытаніі назіраецца бум папулярнасці кніг жанру horror (англ.: «жах»), героямі якіх, аднак, ёсць не выдуманыя персанажы, а вядомыя публічныя асобы. На мінулым тыдні на рынку з’явілася новая кніга з гэтай серыі. Раман Алана Голдшэра «Пол — гэта жывы нябожчык, або Брытанская атака зомбі». Сюжэт можа падацца абсалютным абсурдам: вядомы ўдзельнік гурту «The Beatles» Джон Ленан становіцца ахвярай вампіра і ператвараецца ў зомбі. Калі ён сустракае Пола Маккартні — высмоктвае ў яго мозг. Падобны лёс пазней сустракае і Джон Харысан.

У Вялікабрытаніі назіраецца бум папулярнасці кніг жанру horror (англ.: «жах»), героямі якіх, аднак, ёсць не выдуманыя персанажы, а вядомыя публічныя асобы. На мінулым тыдні на рынку з’явілася новая кніга з гэтай серыі. Раман Алана Голдшэра «Пол — гэта жывы нябожчык, або Брытанская атака зомбі». Сюжэт можа падацца абсалютным абсурдам: вядомы ўдзельнік гурту «The Beatles» Джон Ленан становіцца ахвярай вампіра і ператвараецца ў зомбі. Калі ён сустракае Пола Маккартні — высмоктвае ў яго мозг. Падобны лёс пазней сустракае і Джон Харысан. Здавалася б, падобная літаратура можа зацікавіць толькі вар’ятаў. Але прыгоды Ленана карыстаюцца вялікім попытам. Выдавецтва запланавала выпусціць да ліпеня наступнага года сем кніжак пра прыгоды вядомых асоб, якія ператварыліся ў зомбі. Больш таго, мода на падобныя кніжкі перайшла акіян. У Штатах вядомаму пісьменніку Сет Грахэйм-Сміту замовілі кнігу «Абрахам Лінкальн — паляўнічы за вампірамі». Літаратар атрымае за яе ганарар у паўмільёна долараў.

Па матэрыялах «Guardian» (Вялікабрытанія)

Каментаваць