Вялікабрытанія. Жанчынам тут не месца

У Гордана Браўна, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, і так праблем хапае (яго партыя, паводле вынікаў апошніх выбараў у Еўрапарламент, карыстаецца падтрымкай не больш 15 працэнтаў выбаршчыкаў), а тут яшчэ атакі з боку феміністак. Караліна Флінт, міністр па еўрапейскіх справах, якую на днях адправілі ў адстаўку, заявіла, што ў кабінеце міністраў яна выконвала выключна дэкаратыўную ролю. Усё таму, што яна жанчына. Па яе словах, ніводная прадстаўніца слабага полу не была дапушчана ў кола сяброў ураду, дзе сапраўды прымаліся важныя рашэнні.

У Гордана Браўна, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі, і так праблем хапае (яго партыя, паводле вынікаў апошніх выбараў у Еўрапарламент, карыстаецца падтрымкай не больш 15 працэнтаў выбаршчыкаў), а тут яшчэ атакі з боку феміністак. Караліна Флінт, міністр па еўрапейскіх справах, якую на днях адправілі ў адстаўку, заявіла, што ў кабінеце міністраў яна выконвала выключна дэкаратыўную ролю. Усё таму, што яна жанчына. Па яе словах, ніводная прадстаўніца слабага полу не была дапушчана ў кола сяброў ураду, дзе сапраўды прымаліся важныя рашэнні. “Усе жанчыны-міністры — гэта проста дэкарацыя, — сказала Караліна. Між тым, іншыя сяброўкі Партыі лейбарыстаў паставілі мадам Караліну на смех. На іх погляд, Гордан Браўн у прынцыпе не мог дапусціць забабонаў наконт жанчын. Так ці інакш, але з 9 сяброў ураду, якія былі звольненыя на мінулым тыдні, пяць — кабеты. Цяпер у складзе лейбарысцкага кабінету міністраў (23 асобы) засталося толькі чатыры жанчыны.
 
Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)

Каментаваць