«Вянок беларускі»

Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з выдавецтвам «Юніпак» распачынаюць новую літаратурную падсерыю «Вянок беларускі» бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

Мяркуецца, гэта будзе «выбранае з выбранага» найбольш знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў, своеасаблівая візітоўка нацыянальных творцаў і ўвогуле нашай культуры.

Адкрые серыю паэтычны зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Каб як мага больш аб’ектыўна адабраць 100 найлепшых яго твораў, якія ўвойдуць у зборнік, арганізатары звяртаюцца па дапамогу і да грамадскасці.

Будзем вельмі ўдзячныя, калі Вы цягам двух месяцаў дашлеце свой спіс дзесяці найлепшых, на Вашую думку, вершаў Рыгора Барадуліна на e-mail: vyanok.b@gmail.com.

Таксама чакаем Вашых прапановаў наконт аўтараў наступных кніг «Вянка беларускага».
 
Каментаваць