Вярхоўная Рада Украіны звольніла Дзяшчыцу з пасады кіраўніка МЗС

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала звальненне кіраўніка Міністэрства замежных спраў Андрэя Дзяшчыцы. За адпаведны праект пастановы прагаласавала 319 народных дэпутатаў, інфармуе Цензор.НЕТ.



Пры гэтым Вярхоўная Рада таксама прызначыла на пасаду кіраўніка МЗС Паўла Клімкіна. Яго кандыдатуру падтрымалі 335 народных дэпутатаў. Пасля гэтага новаабраны міністр прынёс прысягу з трыбуны ВР.


Нагадаем, скандал вакол Андрэя дзяшчыцы разгарнуўся пасля таго, як ён выказаўся на адрас Пуціна ў форме вядомай ва ўсім свеце песні "Пуцін — х...ло!". Што, магчыма, і не робіць гонару галоўнаму дыпламату краіны, але ў той момант дапамагло збіць напал настрояў натоўпу. Учора звальненне Дзяшчыцы і прызначэнне на пасаду кіраўніка МЗС ініцыяваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Каментаваць